Главная » Вопросы » Школа » Беларуская літаратура

Якія мастацкія сродкі найчасцей сустракаюцца ў народных песнях? Прывядзіце канкрэтныя прыклады.
СЭРЦАМ НАРОДЖАНЫ СПЕЎ. НАРОДНАЯ ПЕСНЯ.

Якія мастацкія сродкі найчасцей сустракаюцца ў народных песнях? Прывядзіце канкрэтныя прыклады.
Категория: Беларуская літаратура | Добавил: damian (15.09.2018)
Просмотров: 33 | Ответы: 1 | Рейтинг: 5.0/1
Ответов: 1
0 shurik
15.09.2018 оставил(а) комментарий:
Народныя песні — выдатныя мастацкія творы, амаль у кожнай мы сустрэнем словы, ужытыя ў пераносным значэнні, — тропы: эпітэты, параўнанні, сімвалы, метафары, увасабленні, гіпербалы.

Дапамагаюць стварыць выразную карціну эпітэты — мастацкія азначэнні:

Па вадзіцу іду босенькімі ножкамі,

Заліваюся гарачымі слёзкамі.

Узыду, пайду на высоку гару,

Ды й зірну, гляну на ясну зару.

Часта сустракаюцца так званыя сталыя эпітэты, якія ўжываюцца толькі з пэўнымі словамі:поле шырокае, зорка ясная, ночка цёмная, слёзы

горкія, рукі белыя.

У народных песнях надзвычай паэтычныя параўнанні, яны сціслыя, выразныя, трапныя: светлая, як зорка ясная; чыстая, як сляза; прыгожы,

як месячык ясны. Напрыклад, дзяўчына звяртаецца да свайго любага:

Ты хадзі ка мне ў госці:

Ты лесам ідзі — дробным дожджыкам,

Ты лугам ідзі — буйным ветрыкам,

Ты ў сад мой — салавейкаю,

На двор мой — ясным сокалам,

У хату маю — дружком міленькім.

Надзвычай распаўсюджаны ў народных песнях вобразы_сімвалы — умоўныя абазначэнні з’явы праз вобраз, які нечым нагадвае гэту з’яву. Паэтычнымі сімваламі ў песнях выступаюць птушкі, жывёлы, дрэвы. Напрыклад, размова бярозы з лістком сімвалізуе горкае расставанне маці са сваёй дачкой, якую аддаюць замуж:

— А мой жа ты лісточак, мой зялёненькі,

Як жа мы расстанемся?

Ветрык павее, цябе пакоціць,

А я тут застануся, дажджом абальюся.

Характэрным мастацкім прыёмам стварэння вобразаў у народных песнях з’яўляецца ўвасабленне — перанясенне ўласцівасцей жывых істот

на прадметы і з’явы прыроды:

Гаварыла поле шырокае,

Жыта ядраное:

— Жнейкі жнейкі мае маладыя,

Сярпы залатыя,

Прыходзьце ка мне заўтра рана...

Сустракаюцца ў песнях і гіпербалы — вобразныя выразы, у аснове якіх ляжаць моцныя перавелічэнні ўласцівасцей, якасцей, памераў прадмета або з’явы з мэтай узмацніць уражанне, выказаць сваё захапленне або абурэнне чым'небудзь:

Дзе каза ходзіць,

Там жыта родзіць,

Дзе прабягае,

Там вылягае.

Дзе каза рогам,

Там жыта стогам,

Дзе каза хвастом,

Там жыта кустом,

Дзе каза нагою,

Там жыта капою.

Ажыўляюць і ўпрыгожваюць народную песню, надаюць ёй пяшчотнасць, прывабнасць, меладычнасць паэтычныя звароткі, памяншальна-ласкальныя словы, паўторы, а таксама паралелізмы, пры

якіх дзве з’явы, чым'небудзь падобныя або процілеглыя, раскрываюцца ў супастаўленні, паралельна, у форме разгорнутага параўнання:

Над ракою ў спакою

Расцвітала каліна,

А ў сяле за ракою

Вырастала дзяўчына.
avatar