Главная » Вопросы » Школа » Беларуская літаратура

На якія два віды падзяляюцца абрадавыя песні?
СЭРЦАМ НАРОДЖАНЫ СПЕЎ. НАРОДНАЯ ПЕСНЯ.

На якія два віды падзяляюцца абрадавыя песні? Ахарактарызуйце іх.
Категория: Беларуская літаратура | Добавил: Šøбłǻзŋ (15.09.2018)
Просмотров: 28 | Ответы: 1 | Рейтинг: 5.0/1
Ответов: 1
0 МихалычЪ
15.09.2018 оставил(а) комментарий:
Сярод абрадавых песень вылучаюць сямейна-абрадавыя (сямейна-родавыя) і каляндарна-абрадавыя (каляндарна-земляробчыя). Сямейна-абрадавыя песні былі звязаны з найбольш значнымі падзеямі ў жыцці чалавека — нараджэннем, вяселлем (шлюбам), смерцю.

Каляндарна-абрадавыя песні выконваліся падчас свят, вызначаных земляробчым календаром селяніна — сейбіта і хлебароба.

Сваім зместам і вобразамі каляндарна-абрадавыя песні знітаваны з працоўнай дзейнасцю чалавека, з яго адвечнымі клопатамі пра ўраджай
як аснову жыцця, дабрабыту і шчасця. Абрады былі падпарадкаваны адной мэце — пры дапамозе спеваў, танцаў, загавораў і іншых дзеянняў
паўплываць на сілы прыроды, каб атрымаць багаты ўраджай на ніве, абараніцца ад усяго злога і шкоднага, палепшыць свой лёс. Усе каляндарна-абрадавыя песні былі прасякнуты думкай пра будучыню роду, сям’і, клопатам пра тое, як своечасова і ў найбольш спрыяльны час засеяць ніву, вырасціць, захаваць і ў пару сабраць ураджай, зберагчы ад дзікіх звяроў і паморку статак. Разам з тым каляндарна-абрадавая паэзія надавала святам вясёласць, забаўляльнасць, непаўторнасць.
avatar