Главная » Вопросы » Школа » Беларуская літаратура

Калі і як узніклі народныя песні? У якія моманты чалавечага жыцця яны звычайна выконваліся?
СЭРЦАМ НАРОДЖАНЫ СПЕЎ. НАРОДНАЯ ПЕСНЯ.

Калі і як узніклі народныя песні? У якія моманты чалавечага жыцця яны звычайна выконваліся?
Категория: Беларуская літаратура | Добавил: Olediva (15.09.2018)
Просмотров: 29 | Ответы: 1 | Рейтинг: 5.0/1
Ответов: 1
0 Šøбłǻзŋ
15.09.2018 оставил(а) комментарий:
Народная песня вылілася з сэрца, вуснаў усяго народа беларускага і таму называецца — народнай.

Песні наш народ складаў на працягу вякоў у розныя хвіліны свайго жыцця. Ён уклаў у вузкія рамкі песні ўсе свае радасці, свой смех, сваё гора,

долю і нядолю, слёзы. З пакалення ў пакаленне народ ад дзеда —

унуку, ад унука — праўнуку перадаваў у песні глыбокую і праўдзівую навуку тым, перад кім яшчэ слаўся няпройдзены цяжкі жыццёвы шлях.

Толькі кожнае новае пакаленне да дзедавай навукі-песні дадавала ўласнымі вуснамі свой погляд на жыццё, свой боль, свой жаль, свой смутак і сваю

радасць.Песня народная гучала ўлетку пры кожнай працы — ці то на полі, ці то на лузе, ці ў лесе, ці ў садочку. А прыходзіла зіма — дзьмулі халодныя вятры і завеі — народная песня тулілася пад страхой — у цеснай беларускай хатцы, жыла ў ёй разам з людзьмі, з іх думкамі і жаданнямі.
avatar