Главная » Вопросы » Школа » Беларуская літаратура

Якімі паўстаюць сілы зла ў старажытных міфах? У якіх абліччах яны выступаюць?
Якімі паўстаюць сілы зла ў старажытных міфах? У якіх абліччах яны выступаюць?
Категория: Беларуская літаратура | Добавил: аgent (15.09.2018)
Просмотров: 12 | Ответы: 1 | Рейтинг: 5.0/1
Ответов: 1
0 Biz-ledy
15.09.2018 оставил(а) комментарий:
Беларускія міфы расказваюць пра духаў, часцей варожа настроеных да людзей. Духі «засявалі» палі камянямі, адбіралі ў кароў малако, насылалі хваробы і мор на людзей і жывёлу. Усім вядомая казачная Баба Яга сустракаецца ў многіх міфах. Гэта злая чараўніца, гаспадыня ўсіх ведзьмаў, страшная, чорная, раскудлачаная, заўсёды вымагала чалавечых ахвяраванняў. Дапамагалі ёй аднавокае Ліха, страхалюдны Карачун, усім вядо мы яшчэ з ранняга дзяцінства Кашчэй і заўсёдныя

спадарожніцы Ягі — ліхаманкі. Ліхаманак было дванаццаць, вечна галодных, агідных, кашчавых, злосных. Бязлітасныя ліхаманкі

шукалі прытулку і спажывы ў чалавечых хатах, прыносілі хваробу.

Кожная з сясцёр па-свойму даймала чалавека: Трасея — трэсла, Агнея — паліла жарам, наганяла высокую тэмпературу, Гняцея гняла і адбірала спакой і радасць жыцця, Лядзея марозіла і калаціла ад холаду, Ламея ламала ўсе косці, Грудзея ўскоквала ў грудзі, выклікаючы кашаль, Глухея закладвала вушы. Самая страшная — старэйшая сястра Навея. Калі ўжо яна ўваб’ецца ў чалавека — ён не мог разлічваць ні на які паратунак, мусіў пакідаць гэты свет, развітвацца з жыццём.
avatar