Главная » Вопросы » Школа » Беларуская літаратура

Якімі ўяўлялі з’явы прыроды і прадметы навакольнага свету нашы далёкія продкі?
Якімі ўяўлялі з’явы прыроды і прадметы навакольнага свету нашы далёкія продкі?
Категория: Беларуская літаратура | Добавил: newsgg (15.09.2018)
Просмотров: 40 | Ответы: 1 | Рейтинг: 5.0/1
Ответов: 1
0 driven
15.09.2018 оставил(а) комментарий:
Адчуваючы сябе часцінкай прыроды, людзі адухаўлялі яе, верылі, што яна можа дапамагаць чалавеку ў яго штодзённых клопатах альбо, наадварот, шкодзіць яго жыццю. Нашы продкі баяліся сваімі размовамі, дзеяннямі, учынкамі ўгнявіць сілы прыроды і таму ўсяляк стараліся ім дагадзіць, улагодзіць. Яны абагаўлялі птушак (зязюлю, бусла, ластаўку, ворана), жывёл, звяроў і іншых істот (каня, казу, ваўка, мядзведзя, вужа,
змяю), пакланяліся кветкам (папараць-кветцы, зязюльчыным слёзкам, дрэвам (дубу, бярозе, рабіне, каліне, явару, грушы). Свяшчэнным дрэвам і камяням-валунам дзе-нідзе людзі пакланяюцца і да нашага часу.

Продкі верылі, што зламанае ці пакрыўджанае дрэва можа жорстка і бязлітасна расправіцца з крыўдзіцелем. Калі, напрыклад, чалавек гінуў ад паваленага дрэва, лічылі, што яно за нешта адпомсціла яму.
avatar