Главная » Вопросы » Школа » Беларуская літаратура

Якое жаданне выказаў старац у размове з ханам? Як абгрунтаваў сваю прапанову?
УЛАДЗІМІР КАРАТКЕВІЧ. ЛЕБЯДЗІНЫ СКІТ.

Якое жаданне выказаў старац у размове з ханам? Як абгрунтаваў сваю прапанову? Пра што ён маліўся перад смерцю? Адшукайце ў тэксце словы старца, звернутыя да маці-зямлі, і прачытайце іх. Як гэта малітва характарызуе пустэльніка?
Категория: Беларуская літаратура | Добавил: driven (15.09.2018)
Просмотров: 18 | Ответы: 1 | Рейтинг: 5.0/1
Ответов: 1
0 Re-van
15.09.2018 оставил(а) комментарий:
Старац прапанаваў сваё жыццё ў замен палонных. Ён лічыў, што ўсё жыццё рабіў не тое, што трэба, і хацеў сваёю смерцю саслужыць на карысць сваёй зямлі.

Перад гібеллю, ён маліўся за шчасце сваёй зямлі і яе людзей:

“А старац стаяў на каленях і маліўся.

— Шчасця дай, маці'зямля, дзеткам сваім. Дай ім улетку цёплых дажджоў, увосень — сонца, утульнага снегу зімою і кахання і працы вясной.

Літасцівай будзь да яе воінаў, зрабі светлымі хаты і жыццё іх. Скамянеўшаму ад гора, дай мне каменем скончыць свой век.”

Гэты чалавек не думае пра сябе, ён аддаў сваё жыццё за людзей, яго жаданне выратаваць усіх палонных зрабіла цуд — выратаваныя ім людзі ператвараліся ў лебядзіныя стаі. Старац — увасабленне чалавекалюбства, самаадачы, любві да людзей і Радзімы.
avatar