Главная » Вопросы » Школа » Беларуская літаратура

Разгледзьце рэпрадукцыю карціны Уладзіміра Масленікава «Зямля дзядоў»
Пятрусь Броўка. «Зямля Беларусі».

Разгледзьце рэпрадукцыю карціны Уладзіміра Масленікава «Зямля дзядоў». Якой уяўляе сваю зямлю мастак? Як вы думаеце, чаму карціна мае такую назву? Якія паэтычныя радкі, на вашу думку, сугучныя настрою мастацкага палатна?
Категория: Беларуская літаратура | Добавил: Kaif (02.02.2018)
Просмотров: 218 | Ответы: 1 | Рейтинг: 5.0/1
Ответов: 1
0 AnnStar
02.02.2018 оставил(а) комментарий:
Для мастака зямля бацькоў — самабытны, прыгожы, блакітна-зялёны, яркі, непаўторны край, са сваёй слушнай гісторыяй. Амаль чароўная краіна паўстае перад намі на карціне: стромкія сосны, шырокія рэкі, зялёныя абшары, у якіх патанаюць маленькія вёсачкі. Тут жа ў полі мірна пасецца стада кароў. У гэтым абшары яркай кроплей віднеецца замчышча (магчыма гэта Тураўскі замак), які нагадвае нам пра старажытную гісторыю краіны.

Аўтар назваў сваю карціну так, магчыма таму, што ён выявіў у ёй рысы той зямлі, якой яна была шмат стагоддзяў таму – пазбаўленая гарадскога налёту, напоўненая ляснымі сцежкамі, кветкамі, спакоем, здаецца яшчэ хвіліна - і мы пабачым беларускага віцязя на конніку. Ад карціны вее подыхам мінулага.

На нашу думку, асабліва сугучныя настрою мастацкага палатна наступныя радкі:

“Былога быліны, старога паданні

Плывуць, як аблітыя сонцам чаўны,

Па краю зялёным… і г.д.”
avatar