Главная » Вопросы » Образование (школьный курс) » Беларуская літаратура

Разгледзьце рэпрадукцыю карціны Івана Рэя “Францыск Скарына”
Разгледзьце рэпрадукцыю карціны Івана Рэя “Францыск Скарына”. Якое ўражанне зрабіла на вас гэта карціна? Якім паўстае на палатне наш славуты вучоны і першадрукар? Расскажыце, што вы ведаеце пра Скарыну.
Категория: Беларуская літаратура | Добавил: Oleg74 (02.12.2017)
Просмотров: 50 | Ответы: 1 | Рейтинг: 5.0/1
Ответов: 1
0 Forget
02.12.2017 оставил(а) комментарий:
Францыск Скарына

Наш славуты зямляк Францішак Скарына з’яўляецца сімвалам усёй беларускай культуры эпохі Рэнесансу. Гэты час называюць Адраджэннем, бо менавіта тады адраджаліся цэлыя народы і нацыянальныя культуры, рабіліся вялікія геаграфічныя і творчыя адкрыцці. Скарына - першы, хто адкрыў ва Ўсходняй Еўропе кнігадрукаванне і зрабіў кнігу даступнай вялікаму колу людзей. Скарына - наш гонар і слава, бо яго нарадзіла і ўскарміла менавіта наша беларуская зямля. Нарадзіўся Францыск Скарына ў сям’і купца Лукі Скарыны ў апошняй чвэрці XV ст. (каля 1490 г.) у Полацку .

Скарына \"ізбрал оставіті в наўце і в кнігах вечную славу н паметь свою\". Яго кнігі на роднай мове сталі той паходняй, якая ўказвала людзям сапраўдны шлях у будучае, тым знічам, які саграваў і асвятляў людское жыццё ў непагадзь і завею.

Першая з кніг - \"Псалтыр\" - была надрукавана ў Празе ў 1517 г. У тым жа годзе Скарына выдаў на беларускай мове кнігі “ Біблія”, “ Прытча цара Саламона” і “ Ісус Сірохаў” – агульным памерам 222 ст. У 1518 годзе Скарына змог ужо выдаць восем кніг “Бібліі” агульным памерам 348 ст. “Эклезіяст”, “Песня песняў”, “Прамудрасць цара Саламона”, чатыры кнігі “Царстваў” і “Ісус Навін”. У 1519г. – 10 кніг агульным памерам 524 ст. – “Быццё”, “Выхад”, “Левіт”, “Лічбы”, “Другазаконне”, “Руф”, “Эсфір”, “Плач Іярэмія”, “Кніга прарока Данііла” і “Юдзіф”. Шчасце трымаць у руках свае кнігі Скарына муў яшчэ неаднойчы. І лёс да яго быў спагадны і не вельмі. У 1522 г. выйшла ў свет першае віленскае выданне Скарыны - \"Малая падарожная кніжыца\", якая паклала пачатак кнігадрукаванню ў нашай краіне. Праз тры гады (у 1525 г.) была надрукавана апошняя кніга Ф. Скарыны \"Апостал\". Усе пераклады кніг Бібліі Ф. Скарына прысвяціў \"людем посполітым к доброму наўченію\". Ён хацеў пашырыць асвету сярод суайчыннікаў, дапамагчы простым людзям пазнаць мудрасць і навуку. З гэтай мэтай кожную з кніг Ф. Скарына суправаджаў прадмовамі і пасляслоўямі, якія складаюць аснову яго літаратурна-публіцыстычнай спадчыны. У іх першадрукар выказваў свае грамадскія і асветніцкія погляды, заклікаў да ўмацавання правапарадку, да стварэння справядлівых заканадаўчых кодэксаў аб дзяржаве, войску, зямлі, тлумачыў незразумелыя словы і звароты, змяшчаў рэлігійныя легенды, а таксама розныя звесткі па гісторыі, геаграфіі, этнаграфіі, філасофіі, астраноміі. Скарына выказвае свае думкі пра патрыятычны абавязак кожнага чалавека перад сваім народам, вернасць радзіме, пра бескарыслівае служэнне грамадскаму дабру, пра глыбокую прывязанасць чалавека да зямлі, на якой ён нарадзіўся. Да свайго роднага кутка, да свайго народа, які называў \"братія моя, Русь, люді посполітые\", Скарына заўсёды ставіўся з вялікай пашанай. У прадмове да кнігі \"Юдзіф\", якая была надрукава 9 лютага 1519 гаду, ён выказвае гэтыя ўзнёслыя думкі: \"Зверн, ходящіе в пустыні, знают ямы своя; рыбы, плывущіе по морю і в реках, чуют віры своя; пчелы і тым подобная боронять ульев своіх. Тако ж і люді, ігде зроділнся і ўскормлены суть по Бозе, к тому месту велікую ласку імають\". У сучаснай інтэрпрэтацыі С. Панізніка гэтыя цудоўныя словы гучаць так:

Ад нараджэння звяры,што ў чашчобах блукаюць, -ведаюць ямы свае;

Птушкі, паветра свідруючы, -гнёзды свае не губляюць;

Рыбы ў морах бурлівых -чуюць свой вір без памылкі;

Пчолы і іншая жыўнасць -вуллі бароняць заўжды.

Гэтак і людзі: дзе нарадзіла іх маці,на шчасце ўскарміўшы, – ласку да месца таго берагуць заўсягды!

У гэтых словах Скарына выступае і як пачынальнік новага разумення патрыятызму– агульначалавечага, у які ўплятаецца і любоў да сваёй Бацькаўшчыны, і павага да здабыткаў і мудрасці іншых народаў.

Францыск Скарына пакінуў нашчадкам кнігі, у якіх засталіся самыя патаемныя, выпакутаваныя яго думкі. Гэтыя кнігі вялікага беларуса ўспрымаюцца сёння як самая дарагая нацыянальная святыня, як сімвал усёй тысячагадовай беларускай культуры. Як запавет нашчадкам даносяцца да нас з XVІ стагоддзя пранікнёныя і мудрыя словы Ф. Скарыны: \"Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы\".
avatar