Главная » Вопросы » Образование (школьный курс) » Беларуская літаратура

Паразважайце, чаму шчаслівы той чалавек, які сябруе з кнігай, шмат чытае.
Паразважайце, чаму шчаслівы той чалавек, які сябруе з кнігай, шмат чытае.
Категория: Беларуская літаратура | Добавил: ingvarr (02.12.2017)
Просмотров: 43 | Ответы: 1 | Рейтинг: 5.0/1
Ответов: 1
0 Biz-ledy
02.12.2017 оставил(а) комментарий:
Шчаслівы той чалавек, хто любіць чытаць. Ён заўсёды сярод добрых сяброў — кніг. Кніга — найвышэйшы здабытак людской мудрасці, яна захоўвае гісторыю шматлікіх пакаленняў, памяць чалавечага роду, яго спадзяванні і мары.

“Кнігі — сябры…” — так лічыў пісьменнік Ул. Караткевіч. Кніга адкрывае акно ў вялікі свет, узбагачае ведамі, яе прызначэнне рабіць чалавека добрым, духоўна-прыгожым, адукаваным.

Кніга падтрымлівае нас у цяжкую хвіліну, дапамагае разабрацца ў складаных жыццёвых сітуацыях, канфліктах, каб прадухіліць магчымыя памылкі. Мы жывём разам з героямі кніг — хвалюемся, радуемся, сумуем. Мы ўражаны сілай мастацкага слова, намі авалодваюць пачуцці, яшчэ не зведанныя ў жыцці.
avatar