Pусско-белорусский словарь пословиц
|
|
ingvarr | (63291) Вне сайта Дата: 29.10.2011, 23:27:16 | Сообщение № 21
|
admin
| 51. Все хорошо, что в меру - На ўсё ёсць мера = Усё добра, што ў меру, а што зашмат, тое не ў лад = Праз меру і свінні не ядуць = Што занадта, тое і свіння не есць = Лішняя нітка палатну завада = Шырокая лыжка рот дзярэ = З вялікае яды няма наўды: не забагацееш, а апузацееш = Што задужа - не здарова
52. Всякий купец хвалит свой товар - Кожны стралец сваю стрэльбу хваліць = Кожны цыган сваю кабылу хваліць = Кожны пастух сваёй пугай хваліцца = На кірмашы і бык цельны = Не ганячы, не купіш, не хвалячы, не прадасі.
|
|
|
|
ingvarr | (63291) Вне сайта Дата: 29.10.2011, 23:27:48 | Сообщение № 22
|
admin
| 53. Всяк кулик свое болото хвалит - Дзе хвоя ни стаіць, а ўсё свайму бору шуміць = Жыве кулік, дзе прывык, і кожны роднае балота хваліць = Жаба квокча, сваё балота хваліць.
54. Всяк молодец на свой образец - У кожнага кавалера свае манеры = Кожны кравец сваім кроем, кожны кеп сваім строем = Кожны кравец сваім кроем крое = Усялякі гад на свой лад = Усякі чалавек сваім стылем жыве.
|
|
|
|
ingvarr | (63291) Вне сайта Дата: 29.10.2011, 23:29:09 | Сообщение № 23
|
admin
| 55. Всякому овощу свое время - Свой час ягадзе, свой час баравіку = Будзе пара, вырасце трава = Будзе час - будзе і квас, не ўсё за раз = Парою сена косяць = Усё добра ў пару
56. Всяк петух смел на своей навозной куче - У сваім гародзе роўны ваяводзе = На сваім падворку і сабака адважнейшы = І верабей на сваім падворку спраўны = На сваім сметніку і верабей гаспадар = На сваім сметніку і певень смелы (смялейшы).
57. Всяк по-своему с ума сходит - Як хто хоча, так па сваім бацьку плача = Кожны па-свойму дурнее = Розум на розум не выпадае = Кожная галава свой розум мае = У каго якая натура.
58. Всяк сверчок знай свой шесток - Ведай, каток, свой куток = Калі ў кепскім кажусе, не садзіся на куце = Ёсць у каліце - сядай на куце, а на плячах хатуль - пытаюць: «Адкуль?» = Не лезь, куды галава не лезе.
59. В тесноте, да не в обиде - Дзе цесна, там пацешна = Цесна сядзець, ды добра гладзець = Дзе збяруцца, там смяюцца = Цяснота - не крывота
60. В тихом омуте черти водятся - У ціхім балоце чэрці растуць = І чорт ціхманам быў = Хто ціха ходзіць, той густа месіць = Ціхая свіння глыбока рые = Ціхая вада грэблю рве.
61. В чужих руках ломоть шире - У чужых руках пірог вялікі = На чужое дабро вочы гараць = У суседа ўсё лепшае = Мая грыўна ўсім дзіўна = Чужыя жоначкі як перапёлачкі = Чужая жонка мёдам мазана, а свая смалою.
62. В чужой монастырь со своим уставом не ходят - З сваёю цаною на кірмаш не едуць = У чужую парафію са сваім звычаем не прыходзь = У чужой бажніцы свечкі не папраўляй
63. В чужом глазу сучок видит, а в своем бревна не замечает - Чужыя грахі перад вачыма, а свае за плячыма = Чужое бачыць пад лесам, а свайго не бачыць і пад носам = У чужым воку і парушынку ўгледзім, а ў сваім і калоды не пабачым = Свайго горба ніхто не бачыць
64. В чужом пиру да похмелье - Ад чужога шалу ў галаве круціцца = Хто піў, а ў каго галава баліць = Паны пілі, а ў нас галовы баляць = За чужыя грахі пакута = Хто саграшыў, а хто пакутуе
65. Выше головы не прыгнешь - Вышэй ад сваіх пят не падскочыш = Вышэй носа не пераскочыш = Звыш лобу вочы не ходзяць
66. Где много слов, там мало дела - Языком у Вільні, а галавою за печчу = Слоў - на мех, а спраў - на смех = Каб так смыкам, як языкам = Гультай не чалавек, балбатун не гаспадар
67. Где силой взять нельзя, там надобна ухватка - Трэба розумам надтачыць, дзе сіла не возьме = Дзе не можна сілаю, там бяры здогадам = Чаго не можна ўзяць рукамі, хапай галавою = Дзе сілаю не зробіш, то спосабам = Не сілаю, дык спосабам = Не сілай ухапі, а розумам
68. Где тонко, тут и рвется, где худо, тут и порется - Дзе коратка, там і рвецца = Дзе коратка, там рвецца, дзе балюча, там б'ецца = Дзе баліць, там і вытнешся = На балючае вока ўсё парушына ляціць = На бяду і розум адняло
69. Глаза видали, что покупали - Бачылі вочы, што бралі (куплялі), а цяпер плачце, хоць павылазьце = Ці міла, ці няміла, але грошы плаціла - трэба есці
70. Глазам видно, да ногам обидно - Блізка відаць, ды далёка дыбаць = Блізка то блізка, але каб не было слізка.
71. Говорят, что кур доят - Кажуць, што і масла хлебам мажуць = Усялякае бывае: жук рыкае, а карова лятае = Людзі чаго не скажуць - і смаленую кабылу змажуць = Бывала, што й варона кувала, а цяпер і зязюля не каркае = Казалі-гаварылі, што ходзіць Базыль да Марылі.
72. Голова - всему начало - Розум - найлепшае багацце = І да булавы трэба галавы = У добрай галавы сто рук = Галава не булава, мазгі не пілавіны
73. Головой стены не прошибешь - Лобам муру не праб'еш = Муру галавой не разаб'еш = Хоць лоб і медны, але ж мур каменны.
74. Голод не тетка - Голад не дзядзіна, з'ясі і крадзена = Голад не цётка, з'есць, што патрапіць = Голад не свой брат = Галоднаму ўсё смакуе = На галодны зуб усё смачна = Галоднаму асцюкі не колюцца = Чорт з голаду й мухі еў.
75. Голодной куме хлеб на уме - Галоднай курцы проса на думцы = Галодны - пра хлеб, п'яны - пра хмель = Каму што, а галоднаму хлеб = Галоднаму каню авёс сніцца = Галоднаму - ежы, халоднаму - цяпла, а сытаму - музыкі.
76. Голодному Федоту и пустые щи в охоту - Сагнешся ў сук - з'ясі і саломы пук = З гора, з бяды пад'еў лебяды = У голад і нішчымнае смачна есці = Будзе смачна, як духі падвядзе = Галодны прысмакаў не пытае = Галоднаму жывату і пушынка па нутру
77. Голому разбой не страшен - Голы разбою не баіцца = Старцу пажар не страшны = Мокры дажджу не баіцца = З жабрака сарочкі не здзярэш
78. Гора родила мышь - З вялікага гуку не будзс чаго браць у руку = Шырокі двор, ды невялікі збор = З вялікага грому малы дождж = З вялікае хмары малы дождж
79. Горбатого могила исправит - Гарбатага хіба труна выпрастае (паправіць) = Гарбатага выпрастае магіла, а ўпартага - дубіна = Крывога дрэва не выпрастаеш = З дугі аглоблі не зробіш = Калі пень, то і будзс пень.
80. Господь терпел и нам велел - Бог жабраваў і нам казаў = Цярпі, Зося, так прыйшлося = Цярпі, казача, не выпадае йначай
|
|
|
|
ingvarr | (63291) Вне сайта Дата: 29.10.2011, 23:29:56 | Сообщение № 24
|
admin
| 81. Готовь летом сани, а зимой телегу - Ладзь калёсы зімою, а сані летам = На свята думай пра будзень, а ўлетку пра зіму
82. Грамоте учиться - всегда пригодится - Вучыся, нябожа, вучэнне паможа = Навука хоць намучыць, але жыць навучыць = Што замаладу навучышся, на старасць як знойдзеш = Навуку за плячыма не носяць
83. Грехи любезны доводят до бездны - Не заглядайся на чужых жонак: не скасееш, дык здурнееш = Сам сябе загубіш, як чужую жонку прыгалубіш = Што цела любіць, тое душу губіць = Не кладзіся каля чужой жонкі - адаб'юць пячонкі
84. Гром не грянет - мужик не перекрестится - Не прыйдзе трывога - не ўспомніш і Бога = Як трывога, тады да Бога = Пакуль пярун не грымне, чалавек яму не паклоніцца = Пакуль не загрыміць, мужык не перахрысціцца
85. Гулять смолоду - помирать под старость с голоду - Хто замоладу не працуе, той на старасць жабруе = Хто гуляе змоладу, той памрэ з голаду = Гульня ў маладосці дае хваробу на старыя косці = Змоладу банкетавалі, а пад старасць жабравалі = Змоладу балі спраўлялі, пад старасць галышамі сталі = Не хочаш у маладосці працаваць, будзеш на старасці з торбачкай танцаваць
86. Гусь свинье не товарищ - Мядзведзь карове не брат = Воўк сабаку не радня = Качар курыцы не пара = Воўк казе не таварыш = Раўня як свіння да каня = Свіння каню не таварыш = Багатыр беднаму не брат = Сыты галоднаму не раўня
87. Дал слово - крепись, а не дал - держись - Слова давай, дык яго і трымай = Што сказаў, тое святое = Будзь свайму слову гаспадар
88. Даром и чирей не сядет, а все прежде почешется - Дарма хадзіць - ногі адбіць = Дарэмна і каза не спела = Каза ваўку дарма не скача = Дарма і каза цераз плот не скача = Дармавога нічога на свеце няма.
89. Даст бог день - даст и пищу - Дасць Бог дзень - дасць і спажытак = Дасць Бог хлеба - дасць і да хлеба = Даў Бог стан - дасць і жупан
90. Дают - бери, бранят - беги - Калі вераць, не бажыся, калі б'юць, не прасіся = Што кажуць - рабі, што даюць - бяры (еш) = Не ймуць веры - не бажыся, а б'юць - не маліся = Хоць няшмат даюць - бяры, хоць недалёка шлюць - не йдзі
91. Двое дерутся - третий в выигрыше - Дзе двух зваду вядзе, там трэці крадзс = Дзе двох сварыцца, там трэці карыстаецца = Дзе двух б'юцца, там трэці карыстае = Тады багатыя рады, калі ў бедных пайшлі звады
92. Двум смертям не бывать, а одной не миновать - Што будзе, то будзе, а дзве смерці не будзе = Не бываюць дзве смерці, а раз трэба памерці = Раз радзіла маці, раз трэба паміраці = Калі павесяць, дык не ўтопяць = Два разы не паміраць, а раз давядзецца = Адна казе смерць.
93. Делай дело не спеша, была бы слава хороша - Не глядзі, каб скора, а глядзі, каб добра = Скора каты робяцца, ды сляпыя родзяцца = Што хутка робіцца, то сляпое родзіцца = Завіхайся, але не спяшайся.
94. Делу - время, потехе - час - Перш папрацуй, а тады й патанцуй = Была нядзеля - і мы дудзелі, цяпер серада - працуй, грамада = Калі - на лянок, а калі - у танок = Гульня, ды не штодня = Годзе цалавацца, пара і на хлеб старацца.
95. Десятая (седьмая) вода на киселе - На адным сонцы анучы сушылі = Пень гарэў, а чорт ногі пагрэў, іскра пала, і радня стала = Адзін пень гарэў, а другі спіну грэў = Сваякі гарбузовыя, жывуць цераз дарогу наўпрысядкі.
96. Дешево и сердито - Хітра, мудра, невялікім коштам = Хітра-мудра і нядорага = І танна, і хітра
97. Долг платежом красен - Што вінен, аддаць павінен = Умеў узяць - умей і аддаць = Любіш браць - любі і аддаць = Пазычай - як умееш, аддавай - хораша = Прыйшоў з мехам, не адбудзеш смехам = Круці, не круці, а што трэба заплаці
98. Дома стены помогают - У сваёй хаце і вуглы памагаюць = У сваёй хаце і качарга помач = У сваёй хаце і дзіркі грэюць.
99. Дом невелик - гулять не велит - Сямейка малая - (усім) работы хапае = Гурт невялічкі - гуляць няма звычкі = Былі бы мы сямёра, змаглі б усё ўчора
100. Дорога ложка к обеду - Дарагое яечка да Вялікадня = Дождж у пару, што золата = Усё добра ў пару = Дарагая помач у свой час = Не ў час лыжка на абедзе
|
|
|
|
ingvarr | (63291) Вне сайта Дата: 29.10.2011, 23:31:00 | Сообщение № 25
|
admin
| 101. Дорог не обед, а привет - Не дорага ежка, дорага пацешка = Даражэйша не сняданне, а прывітанне = Не частуй (мяне) ні піўцом, ні вінцом, а прывітай шчыранькім слаўцом = Піццё - смяццё, пасядзёнка дорага = Ці з перцам, ці не з перцам, абы са шчырым сэрцам
102. Дорого, да мило, дешево, да гнило - Прыгажэйшае - даражэйшае, а што заганнае, тое таннае = Ёсць загана - купіш танна = За тавар гнілы і грош малы = Якія грошы, такі і тавар = Таннае мяса сабакі ядуць (цягаюць)
103. До свадьбы заживет - Пакуль жаніцца, загаіцца = Пакуль шлюб браць - нічога не знаць
104. Доход не живет без хлопот - Хто дбае, той мае = Гаспадарка - клапатарка = Хто полю годзіць, у таго жыта родзіць = Дзе гаспадар ходзіць, там ніўка родзіць = Пільнуй гаспадаркі - будуць у гаршку скваркі.
105. Друзья познаются в беде - Зычлівага прыяцеля ў няшчасці пазнаюць = Прыяцеля ў няшчасці пазнаеш = Хто ў бядзе не быў, той праўдзівых прыяцеляў не знае
106. Дуракам закон не писан - Дурны законаў не чытае, ды свае мае - Для вар'ята няма свята = Дурны сабака і на гаспадара брэша
107. Дурака пошлешь, а за ним и сам пойдешь - Пашлі дурнога, а за ім другога = Паслаўшы дурнога, за ім пашлі другога = Пашлі асла, а за ім пасла = Пайшоў Апанас па квас, дык ні Апанаса, ні кваса = Пашлі Ціта па сіта - няма сіта, няма Ціта = Паслалі сабаку па табаку - ані табакі, ані сабакі
108. Дураков не сеют, они сами родятся - Дурняў не сеюць і не жнуць, яны самі растуць = Дурань не родзіцца, а сам знаходзіцца = Добрую траву чалавек сее, а ліхая чорт ведае адкуль бярэцца
109. Душка не сосед, есть хочет - Душка не птушка, мякінаю не адбудзеш = І мая душа не з клочча, таго самага хоча = Душа не камень, есці хоча = Без хлеба й вады з душою бяды.
110. Дыма без огня не бывает - Дзе не гарыць, там і не курыць = Дзе дым, там і полымя = Адкуль дым, адтуль і полымя = Дзе сунічнік, там і суніцы = І сабака напуста не забрэша = З пальца не выссуць людзі = Не дарма людзі гавораць = Без прычыны і хвост не матляецца
111. Если б знал, где упадешь, то соломки б подостлал - Каб чалавек ведаў, дзе спатыкнецца, дык абышоў бы тое месца = Каб ведаў, дзе яма, то пераступіў бы = Каб ведаў, дзе павалішся, лепей бы там сеў (лёг) = Калі б ведаў, дзе павалішся, то абышоў бы
112. Если бы да кабы выросли во рту грибы - Каб на хмель не мароз, ён бы тын перарос = Каб на дзятла не стралец, быў бы дзяцел маладзец = Каб не плеш, дык і лысы не быў бы = Кап, кап - ды не цячэ = Не здарылася б бяды, каб конь не быў худы = Што пра тое гаварыць, што не мае быць
113. Если кажется, нужно перекреститься - «Мусіць» за вуха ўкусіць = Здаецца, што й певень смяецца = Няхай не здаецца дурной авечцы = Як здаецца, то хрысціся = Перахрысціся, калі здаецца
114. Есть в мошне, так будет и в квашне - Калі маеш грошы, то не будзеш хадзіць босы = Калі ёсцьу мяшку, то будзе і ў гаршку = Без нястачы пражывеш, калі грошай нажывеш
115. Ешь пирог с грибами, а язык держи за зубами - Памаўчы, язычок, калі ясі, а не памаўчыш - трасцу з'ясі = Трымай язык на прывязі = Маўчы дый мак таўчы = Маўчы як жаба ў карчы = Маўчы, а то будуць таўчы = Маўчы і дыш, дык будзс барыш = Маўчы ды патаквай
116. Ешь - потей, работай - мерзни - На яду мастак, а на работу сяк-так = Рабіць наш Васіль не мае сіл, а на клёцкі ў малацэ - за чацвярых валачэ = Як да чаркі - скоры, як да працы - хворы = На рабоце «ой» ды «ох», а за сталом адзін за трох = Есць за вала, робіць за камара = Есць за двух, а не зробіць за аднаго
117. Еще такой не родился, кто бы всем сгодился - Яшчэ гэткі не спаткаўся, каб усім ён спадабаўся = І Бог усім не дагодзіць.
118. Жди у моря погоды - Сядзі ў будзе і чакай, што будзе = Сядзі ды на неба глядзі
119. Жив Курилка - Жыве наш тата і без свята = Хоць пацеем, але не мадзеем = Нашто той вох, калі мы ўтрох
120. Жизнь прожить - не поле перейти - Век звекаваць - не пальцам паківаць = Век зжыць - не мех сшыць = Жыццё пражыць - не песенку спець = Жытку пражыць - не люльку выкурыць.
|
|
|
|
ingvarr | (63291) Вне сайта Дата: 29.10.2011, 23:32:13 | Сообщение № 26
|
admin
| 121. За битого двух небитых дают - За аднаго бітага двух нябітых даюць, ды не бяруць = Адзін біты дзесяцёх нябітых каштуе (варты) = За аднаго вучонага сем слепакоў даюць, і то не бяруць
122. Загуляла булка с квасом, простокваша с молоком - Танцавала рыба з ракам, а пятрушка з песцярнякам = Бычкі йграюць у лучкі, а цёлкі ў свісцёлкі, а бараны ў арганы, а коні ў гармоні = Нам вяселлейка Бог даў, ажаніўся мех - торбу ўзяў
123. За двумя зайцами погонишься - ни одного не поймаешь - Хто зашмат жадае, той нічога не мае = За сем работ бярэцца, а ні адна не ўдаецца = Хто два зайцы гоніць, ніводнага не здагоніць = Разам дзвюх сарок за хвост не ўтрымаеш.
124. За деревьями леса не видит - Па хаце ходзіць, а дзвярэй не знаходзіць = Па гары ходзіць і сонца не бачыць = За хвойкаю лесу не бачыць
125. Закон, что дышло: куда повернул, туда и вышло - На рынку долі не купіш, а ў судзе праўды не знойдзеш = Каму за штуку прымуць, а каму за тое ж скуру здымуць = У каго капшук паўнейшы, у таго і суд спраўнейшы = Была б спіна - знойдзецца віна
126. За мое же добро переломили ребро - За маё жыта ды мяне ж біта = Прыйшлі ў маю хату і б'юць майго тату = Маёй пугай ды па маёй жа кабыле = Маім салам ды па маёй скуры
127. За морем телушка полушка, да рубль перевоз - За морам валы дарам = За морам вол па грошу.
128. Запас карман не дерет - Вялікая куча не надакучыць = Запас бяды не чыніць = Запас месца не пралежыць = Няхай будзе - есці не просіць = Хто жыве без запасу, той гіне без часу = Добра, у каго запас на ліхі час.
129. За постой денег не платят - Сядзь, даражэй не заплаціш = За пастаянку даражэй не плоцім - сядзь = Прысядзь, госць будзеш.
130. За посул денег не дают - Ад абяцанкі не патаўсцееш (не разжывешся) = Абяцанкамі сыты не будзеш
131. Запретный плод всегда слаще - Калі кажуць «не», то хочацца ўдвайне (смачней удвайне) = Дзе плот ды дзядуля, там смачныя дулі = За высокім частаколам слівы смачнейшыя = Чаго не вольна, таго і карціць
132. За свой грош всюду хорош - За свае грошы хоць дзе харошы = Хто мае грошы, той добры й харошы = З грашамі і копшы дагодзіш = З грашыма ўсюды добра = Абы грошы, усё будзе
133. За спрос не бьют в нос - За папытанне не даюць ні ў каршэнь, ні снядання = За запытаннс не страціш ні абеду, ні снядання = Хто пытае, той многа знае.
134. Заставь дурака богу молиться - он и лоб расшибет - Скажы дурному паклоны біць, то ён і лоб паб'е = Дурань і мяла зломіць = Разумны работу зробіць, а дурань і мяла зломіць = Дай дурню брытву, то ён зарэжацца = Не хадзіў шалудзька Богу маліцца, а як пайшоў, дык і лоб разбіў = Дурань і молячыся лоб паб'е
135. За что купил, за то и продаю - Што на язык, то і з языка = Што бачыў, тое кажу = Што купіў, тое й прадаў = Што пачуў, тое й сказаў
136. Золото и в грязи блестит - Золата і ў попеле (і ў зацемку) свеціцца (пазнаць, відаць) = Золата і на сметніку відаць
137. И волки сыты, и овцы целы - І козы сытыя, і сена цэлае = І воўк сыты, і козы цэлыя = І Бога не гнявіць, і чорту дагадзіць
138. Из грязи да в князи - Як з пана пан, то аддасць валы, а як з мужыка пан, то здзярэ пасталы = Як з мужыка зробіцца пан, то колам галавы не дастаць = Не дай Бог з гною пірог, а з мужыка пан = Не дай Бог свінні рог, а мужыку панства = Сто коп не грошы, мужык не пан
139. Из огня да в полымя - З агню ды ў прысак (ў полымя) = З гаручага ды ў балючае = З пекла ды ў агонь = З холаду ў мароз = З дажджу пад рыну = Ад воўка ўцякаўшы, на мядзведзя наскочыў = Уцякаў ад пана, а трапіў да войта = Ад бяды ўцёк, ды ў гора трапіў
140. Из песни слова не выкинешь - З песні слова не выкідаюць: як спяваюць, так спяваюць = З мора вады не выбераш, з песні слова не выкінеш = З мора вады не выліць, з песні слова не выкінуць = З песні слова не выкінеш, а плачучы рота не паправіш
|
|
|
|
ingvarr | (63291) Вне сайта Дата: 29.10.2011, 23:46:42 | Сообщение № 27
|
admin
| 141. Из спасиба шапки не сошьеш - Дзякуем не адбудзеш = Дзякаю (падзякаю) сыты не будзеш = За дзякуй футра не справіш = За дзякуй пірага не купіш = Дзякуй не дзякуй, а заплаціць мусіш = Дзякуй не з'ясі.
142. Или полковник, или покойник - Ці пан, ці прапаў = Ці паскачаш, ці паплачаш
143. И мы когда-то были рысаками - Быў час, калі дзеўкі любілі і нас = Было, што й мы навыперадкі рвалі = Бывала, буяла, а сягоння й рыкаць не хоча
144. И мы не лыком шиты - І мая доля не шчарбатая = І мой квасок не з трасок = І мы не з гліны злепленыя = І мая душа не ў пні = І мы не абораю хлеб кроім = І ў мяне рукі ёсць = Або мой грош дзіравы? = І мая ж душа не лішняя = І мая хата не карчма
145. И на старуху бывает проруха - І хітры ліс у пастку трапляе = І на дзеўку грэх бывае = І ў цесце можна палец вывіхнуць = Конь на чатырох, і той спатыкаецца = І на гладкай дарозе прыпадак можа стацца
|
|
|
|
ingvarr | (63291) Вне сайта Дата: 29.10.2011, 23:50:05 | Сообщение № 28
|
admin
| 146. И хочется, и колется - Смачная кашка, ды зарабіць цяжка = Калючы ёрш, але юшка смачная = Хочацца, ды не даскочыцца = Хочацца, але страшна = Адсюль гарача (горача), а адтуль баляча (боляча)
147. Кабы не дыра во рту - жил бы жил, ни о чем не тужил - Каб не ежка ды не адзежка, дык была б грошай поўная дзежка = Хадзіў бы ў злоце, каб не дзірка ў роце = Каб не піў ды не еў, то залатога б каня меў = Каб не елі, не пілі, то б у золаце хадзілі
148. Кабы свинье рога, всех бы со свету сжила - Каб свінні рогі, нікому б не было дарогі = Каб свінні рогі, не сышла б з дарогі = Каб свінні рогі, арала б дарогі = Дай свінні рогі, дык набок з дарогі.
149. Каждой твари по паре - Кожная пачвара мае сваю пару = Кожнай пачвары па пары
150. Как аукнется, так и откликнется - Як гукнеш, так і адгукнецца = Як клічуць, так і адклікаюцца = Як вы нашым, так мы вашым = Як баба да дзеда, так і дзед да бабы = Як мы да людзей, так і людзі да нас = Як у лес, такі з лесу.
|
|
|
|
ingvarr | (63291) Вне сайта Дата: 29.10.2011, 23:53:07 | Сообщение № 29
|
admin
| 151. Как бедному жениться, так ночь коротка - Сіраціне і ўзімку дзень доўгі = Як нам жаніцца, то й ноч малая = Калі нам жаніцца, то і ночка кароткая (пакарацела) = Каму месяц свеціць, а ад сіраты хаваецца = Беднаму і вецер у вочы
152. Какова пава, такова ей и слава - Які Рыгорка, такая пра яго й гаворка = Якая дзеўка, такая ёй і прыпеўка
153. Какова погудка, такова и пляска - Якая песня, такія і скокі = Як будуць граць, так будзем скакаць = Як граюць, так і танчаць
154. Каков вопрос, таков и ответ - Якое пытанне, такое адпавяданне = На добрае запытанне добрае і адпавяданне.
155. Каков Дема, таково у него и дома - Які пан, такі і будан = Якая Агатка, такая ў яе і хатка = Якія мы гаспадары, такія й нашыя двары = Які пан, такі і жупан.
|
|
|
|
ingvarr | (63291) Вне сайта Дата: 30.10.2011, 00:42:20 | Сообщение № 30
|
admin
| 156. Каково семя, таково и племя - Якое карэнне, такое і насенне = Які куст, такі і парастак = Які род, такі і плод.
157. Каков поп, таков и приход - Якая рада, такая і грамада = Які пастух, такая й чарада. Гл. 1
158. Кашу маслом не испортишь - Патравы любяць прыправы = Салам (маслам) кашы не змарнуеш (не сапсуеш) = Калі есць сала, то і грыб патрава
159. Клин клином вышибают - На крутое дрэва трэба круты клін = Клін кліна паганяе (выбівае) = Церахам на клін.
160. Кому до чего, а кузнецу до наковальни - Каму што, а млынару вецер = Каму што, а пеўню бойка = Каму што, а курыцы проса = Каму што, а Сымону селядца = Каму што, а Барысу ладкі = Хто пра што, а цыган пра сала = Каму што, а Ганці кубел = Каму што, а галоднаму хлеб
|
|
|
|
ingvarr | (63291) Вне сайта Дата: 30.10.2011, 00:43:44 | Сообщение № 31
|
admin
| 161. Копейка рубль бережет - Зерне да зерня, будзе поўная мерня = Колас да коласа - сноп будзе = Рубель з граша паходзіць = Па кропельцы - рэчка, па травінцы - копка, а па копцы - стог = З малога дойдзе да вялікага
162. Коса - девичья краса - Дзявоцкая краса - заплеценая каса і руцьвяны вяночак = Дзеўка без касы не мае красы
163. Кошке игрушки, а мышке слезки - Катку смех, а мышцы смерць = Кату забаўка (жарцікі), а мышцы згуба = Каралю смачна, а нам горка = Калі пан пяе, то мужыка трасца трасе = Каму бяда, каму смех
164. Красна изба не углами, а красна пирогами - Хата слаўная гаспадыняю = Слаўная хата не вугламі, але пірагамі (кнышамі) = Якая ў гаспадыні страва, такая ёй і слава = Без гаспадынькі хата, што дзень без сонца
165. Кто вино любит, тот сам себя губит - Хто па гарэлку часта ходзіць, той сам сабс шкодзіць = Хто п'е, той доўга не жыве = Гарцы ўвядуць у старцы = П'янства розум з'ела = Чарка і сварка да добрага не давядуць = Чорту душу аддаў, бо часта ўгару заглядаў = Вада жывіць, а гарэлка губіць.
166. Кто в лес, кто по дрова - Хто ў плот, а хто ў агарод = Хто ў боб, хто ў гарох = Хто ў боб, хто ў гарох, а хто ў саладуху (а ты ў сачыўку) = Хто ў мох, хто ў алешнік
167. Кто вчера солгал, тому и завтра не поверят - Хто раз схлусіў, таму ніколі веры няма = Болей не ашукаеш, як толькі раз = Ад хлусні не мруць, толькі веры болей не даюць = Адзін раз зманіш - другі не павераць = Манюку і праўды не павераць
168. Кто ищет, тот найдет - Хто пытае, той не блудзіць, хто шукае, той знаходзіць = Каму ў голаў зайдзе, той і за печчу знайдзе = Пашукай, як трэба, і знойдзеш, што трэба = Хто моцна жадае, той і мае = Шукай, дык знойдзеш = Не шукаючы, не знойдзеш. Гл. 473
169. Кто сам себя хвалит, в том пути не бывает - Хто сябс хваліць, няхай таго пярун спаліць = Пахвальба - малайцу згуба = Чужая пахвала як тром грыміць, а самахвальства смярдзіць = Не хвалі сябе, няхай людзі пахваляць
170. Кто спит весной, плачет зимой - Хто ўлетку балюе, той узімку галадуе = Хто ўлетку цяньку шукае, той узімку галадае = Калі ўлетку на сонцы не папячэшся, то ўзімку з холаду натрасешся = Хто не дбае, той трасцу мае
|
|
|
|
ingvarr | (63291) Вне сайта Дата: 30.10.2011, 00:44:21 | Сообщение № 32
|
admin
| 171. Кто чужого желает, скоро свое потеряет - Хто чужога жадае, часта сваё пакладае = Не ганіся за чужым, не трэба будзе плаціць сваім = Чужое ўзяць - сваё згубіць = Не бяры чужога: аддасі сваё = Ты па чужое, а чорт па тваё.
172. Куда конь с копытом, туда и рак с клешней - І жук, і жаба, і чорт, і баба = Каваль каня куе - і жаба нагу дае = Як каня куюць, то й жаба нагу настаўляе
173. Куй железо, пока горячо - Касі, каса, пакуль раса = Гні галінку, пакуль маладзенькая = Гні дрэўца, пакуль гнецца = Дзяры лыка, як дзярэцца: бо прысохне - не ўдзярэш = Ідзі, пакуль дзверы адчыненыя (бо потым рады не дасі) = Куй жалеза, пакуль гарачае, як астыне - не ўкуеш
174. Курица не птица, баба не человек - Грошы не мякіна, баба не мужчына = Рак не рыба, кажан не птушка = Курыца не птушка, гультай не чалавек, балбатун не гаспадар = Сыр не закуска, кум не сваяк = Лахман не адзежа, зацірка не ежа = Рубель не грошы, а гад не брат
175. Легок на помине - Пра цыгана гамана, а ён і тут = Мы пра цыганку, а яна на ганку (а яна за клямку) = Пра воўка памоўка, а ён на парог = Пра каго звоняць, таго чэрці гоняць
176. Лентяй за дело - мозоль на тело - Як прывык да ляносці, то ад працы баляць косці = Як з мілым пастаяць, то ручанькі не баляць = Людзі жыта жаць, а ў нас мазалі баляць = Гультай за работу - мазоль за руку = У няўмекі рукі калекі
177. Лес рубят - щепки летят - Дзе дровы сякуць, там трэскі лятуць = Дзе п'юць, там і льюць = Дзе чубы трашчаць, там і пэйсы ляцяць
178. Летами ушел, да умом не дошел - Барада па пояс, а розуму ні на волас = Век зжыў, а розуму не нажыў = Галава пасівела, а розуму не набрала = Ужо сівы, а ў галаве пуста = Стары, а дурны.
179. Либо дождик, либо снег, либо будет, либо нет - Ці цот, ці лішка, ці Лявон, ці Грышка = Або сяк, або так, або блін, або праснак.
180. Лиха беда начало - Цяжка пачаць, ды лёгка канчаць = Найцяжэй, пакуль з месца = Як ёсць пачатак, будзс й канчатак = Без зачатку і канца не было б = Без падпалу дровы не гараць.
|
|
|
|
ingvarr | (63291) Вне сайта Дата: 30.10.2011, 00:45:16 | Сообщение № 33
|
admin
| 181. Лоб широк, да ума мало - Галава з лубку, а розуму з бубку = Лоб вялікі, ды мазгоў мала = Галава бы кацёл, а розуму няма = Вялікая галава, ды малы розум = Галава вялікая, ды пустая = Лоб што лапата, ды розуму небагата
182. Ложка дегтя портит бочку меда - Кропля смуроду псуе гарнец мёду. 183. Ложь не живуща, вранью короткий век - Хлусня як алей - выйдзе наверх = Хлуслівага лягчэй злавіць, як кульгавага.
184. Лошади чужие, хомут не свой - погоняй не стой - Ні бацька купляў, ні сын едзе = Ні бацька спраўляў, ні сын паганяе (ні сын носіць)
184а. Лучше один раз (своими глазами) увидеть, чем сто раз услышать - Вер не сказу, а паказу
185. Лучше плохо ехать, чем хорошо идти - Хоць дрогка, ды нагам лёгка = Хоць натрасешся, пакуль данясешся, затое ногі не прыстануць з дарогі
186. Лучше по миру собирать, чем чужое брать - Лепей жабраваць, чым красці = Лепш папрасі, а так не нясі = Тое не ўстыд, што дадзена, а тое ўстыд, што крадзена = Лепей дадзенае, чымся крадзенае.
187. Лучше синица в руках, чем журавль в небе - Лепш верабей у руцэ, чым жораў пад небам = Лепш верабей у руцэ, як голуб на даху (на страсе) = Лепей варона злоўленая, чым сокал пад небам = Лепей мала, чым нічога.
188. Любишь кататься - люби и саночки возить - Любіш паганяць, любі і каня гадаваць = Любіш гасцяваць, любі і гасціну вітаць = Любіш ездзіць, любі і саначкі цягаць = Любіў цалаваць - любі і калыхаць (любі і палюляць) = Умеў гуляць - умей і дзіця забаўляць.
189. Любопытной Варваре нос оторвали - Цікаўнай Амілі нос прышчамілі = Цікаўная Тэкля палезе і ў пекла = На цікаўныя вочы парушынкі падаюць = Цікавы, як Марцін да кавы
190. Маленькая собачка до старости щенок - Маленькі сабачка да веку шчаня (цюцька) = Маленькі сабачка ў шчанюках састарэўся
191. Маленький, да удаленький - Хоць маленькі, але ўдаленькі = Хоць малая, ды ўвішная = Хоць караткаваты, ды вузлаваты = Хоць малы, ды вялікаму лапці падпляце = Невялікая мурашка, а горы капае = Маленькая кулька мядзведзя валіць.
192. Мал золотник, да дорог - Конік маленькі, але даражэнькі = Талер маленькі, а даражэнькі = Маленькі, ды залаценькі = Грош маленькі, ды вялікія справы робць.
193. Малые дети - малая печаль, большие дети - большая печаль - Малыя дзеткі - малыя і бедкі = Малыя дзеці - галава баліць, вырастуць - сэрца = Малыя дзеці - рукі баляць, вялікія - сэрца баліць = Малыя дзеці - малы клопат, большыя дзеці - большы клопат
194. Медведя не убил, а шкуру запродал - Мядзведзь у лесе, а ён скуру прапіў (а скура прададзеная) = Яшчэ не злавіў, а ўжо скубе = Жарабя ў мяху, а ўжо хамут шыюць = Рэчкі не пераплыў, а панчохі ўжо сушыць = Калі мядзведзь у лесе, то скуры не дзяруць
195. Мели, Емеля, твоя неделя - Мялі, васпане, пакуль язык не прыстане = Мялі, Апанас, цяпер твой час = Мялі, крывая, твая радавая = Мялі, Іване, дакуль ветру стане
196. Милые бранятся - только тешатся - Хто каго любіць, той таго чубіць = Хто любіцца, той чубіцца = Хто каго кахае, той таго й чапае
197. Мир - велик человек - Грамада - вялікі чалавек = Моцны статак чарадою, а людзі грамадою
198. Много будешь знать - скоро состаришься - Меней будзеш ведаць - даўжэй будзеш спаць = Меней ведаеш - лепей спіш = Шмат будзеш ведаць - галава аблезе
199. Много выбирать - женатым не бывать - З вялікага гурту выбраў сабе курту = З вялікай выбірачкі выбіраюць гарачкі = З вялікай перабірачкі дастанеш балячкі = Дзе вялікія выборы, там пасталы і аборы = За пераборы - лапці ды аборы = Пераборны заўсёды галодны = Не перабірай, а то скулу схопіш
200. Много желать - добра не видать - Хто зашмат жадае, той нічога не мае = Вялікая (шырокая) лыжка рот раздзірае (дзярэ) = Дай кішцы волю, дык сам будзеш у няволі
|
|
|
|
ingvarr | (63291) Вне сайта Дата: 30.10.2011, 00:46:09 | Сообщение № 34
|
admin
| 201. Молодец против овец, а против молодца и сам овца - Зух супраць мух, а супраць зуха і сам муха = Зух з калом да мух = Герой з калом да жабы = Герой бабы старой
202. Молодо - зелено - Маладосць - усё дурносць = Маладосць - буйносць = Маладое піва яшчэ шуміць = Малады розум - палявы вецер: бяжыць і гудзіць
203. Москва не сразу строилась - Не за дзень Вільня станавілася = Не адразу Вільню пабудавалі = Не разам на гару: паціхеньку, памаленьку = За адным цягам дрэва не ссячэш = Будзе час - будзе й квас, не ўсё за раз = Вялікае дрэва паволі расце
204. Моя хата с краю - ничего не знаю - Не маё гарыць - не мне тушыць = Твая бяда - твая нуда = То не мая кароўка ўгрузла = Не над маім каркам = Я не я і хата не мая = І я не я і рука не мая = А мне да таго ні спераду, ні ззаду = Гэта мне ані баліць, ані свярбіць
205. Муж и жена - одна сатана - Мужык і жонка - найлепшая суполка (сполка) = Гаспадар і баба - адна рада = Антось ды Тадора - што лапаць ды абора = Які Хомка, такая і жонка = Які едзе, такую вязе = Чорт сем пар лапцяў стаптаў, пакуль гэтакую пару дабраў
206. Мягко стелет, да жестко спать - Добра гаворыць, ды нядобра творыць = Мякка сцеле, ды мулка спаць = Лёстачкамі дух займае, а чорта думае = На вуснах - мёд, а на сэрцы - лёд = У вочы ліском, а за вочы пяском = У вочы «саколю», а за вочы соллю = У вочы катком, а за вочы варком = У вочы з мілым тварам, а за вочы крутым варам = Вуснамі мёд разлівае, а за пазухай камень трымае
207. На бедного Макара все шишки валятся - На каго людзі гавораць, на таго і свінні рохкаюць = Над пешым арлом і варона з калом = На каго Бог, на таго і людзі = На пахілае дрэва і козы скачуць = Ну, пайшло на Малахаву галаву. Гл. 224
208. На безрыбье и рак рыба - Як няма мяса, то і грыб закраса = Калі няма рыб, добры і грыб = На бязлюддзі і мы людзі = На бязлюддзі і дзяк чалавек = Упоцемку і гніляк свеціць = І месяц свеціць, калі сонца няма
209. На бога надейся, а сам не плошай - Божа памажы, але й сам падбяжы (але і сам не ляжы) = Памажы Божа, але й ты не ляжы, нябожа = На Бога спадзявайся, але і сам старайся = Працуй, нябожа, то і Бог паможа = Чакай збавення з неба, а тым часам хлеба трэба
210. На, боже, что нам негоже - На табе, нябожа, што мне нягожа = Вазьмі, Даніла, што мне няміла
211. На весь мир не угодишь - Адзін усім не ўласціць (не дагодзіць) = Не сонца - усіх не сагрэеш = Кожнаму чорту не дагодзіш.
212. На вкус и цвет товарищей нет - Дзеду міла, а ўнуку гніла = Каму - як балота, а каму - як залота = Хто каб салоўку паслухаць, а хто дзеркачовай (драчовай) песні рады = Хто любіць гарбуз, а хто агуркі = Адзін хоча сёе, другі - тое
213. На воре шапка горит - Хто парася ўкраў, таму ўвушшу вішчыць = Хто куры краў, у таго й рукі трасуцца = Хто сала краў, таму ў вочы дым ідзе = Відаць па вачах, што ходзіць па начах.
214. На всякий чих не наздравствуешься - На кожны гук не адгукаешся = На кожнае чханне не наздароўкаешся
215. Назвался груздем - полезай в кузов - Калі з роду баравік, то лезь, браце, у кошык = Калі падмеўся грыбам, то лезь у кошык = Абазваўся грыбам - лезь у гаршчок.
216. На зеркало нечего пенять, коль рожа крива - Не наракай на люстэрка, калі нос крывы = Не наракай на люстэрка, калі зморшчкі пад вокам = Паглядзіся ў воду, якога ты роду
217. На миру и смерть красна - На людзях і плакаць лягчэй = На людзях і памерці не страшна = А памрэ Аўдзей, дык жа між людзей
218. На нет и суда нет - Як няма, то й дарма = Калі ёсць - разыдзецца, а няма - абыдзецца = Як няма, дык няма = Калі не, дык і не
219. На пузе шелк, а в пузе - щелк - На назе бот рыпіць, а ў гаршку трасца кіпіць = Боты новыя, а пяты голыя = Каўнер шырокі, а пяты голыя = Хоць і пусты мех, ды золатам шыты = Хоць без цукру, але ў сподачку = Голы як бізун, востры як меч
220. На сваху нечего пенять, что не цела пришла - Матка вінавата, што дачка чаравата = Хата вінавата, што ўпусціла Кандрата = Ігнат не вінават і Аўгіння не вінна, вінавата хата, што пусціла Ігната
|
|
|
|
ingvarr | (63291) Вне сайта Дата: 30.10.2011, 00:47:56 | Сообщение № 35
|
admin
| 221. На семь дворов один топор - и тот без топорища - Сем сёл, адзін вол і той гол = Сем паноў, двое штаноў; хто раней устаў, той штаны ўзяў = Сем вокнаў і адна шыба
222. Насильно мил не будешь - Не памогуць і чары, як каму хто не да пары = Упрошваючы не намілуешся = Даганяючы не нацалуешся = Сілаю не быць мілаю
223. На то и щука в море, чтобы карась не дремал - На тое і каты, каб мышы лататы = На тое і сабака, каб зайца ганяць = На тое і зязюля, каб кувала і куранят крала
224. На убогого всюду каплет - Сіраціне заўсёды вецер у вочы = Беднаму ўсюды цесна (бедна) = У беднага і ў кашы косці = Каму месяц свеціць, а ад сіраты хаваецца = Чалавек убогі, як конь бязногі.
225. На урода все неугода - Благой благаце дрэнна і на куце = Кепскаму (лядашчаму) ўсюды кепска = Ліхому нічым не дагодзіш = Што ні зрабі - усё кепска = Колькі ні гадзі, а раз не дагодзіш - і ты паганы
|
|
|
|
ingvarr | (63291) Вне сайта Дата: 30.10.2011, 00:48:48 | Сообщение № 36
|
admin
| 226. На чужой каравай рот не разевай - Не будзь ласы на чужыя каўбасы = Не руш чужога і не бойся нікога = Не гняві Бога, не жадай чужога = Не руш чужых груш.
227. На чужой роток не накинешь платок - Няма тае хусты, каб завязаць людзям вусты (вусны) = Чужы роцік не каўнерык - яго не зашпіліш = Людзям губы не завяжаш = Людзям языка не прывяжаш = Чужы рот не хлеў - не зачыніш
228. Нашел - не радуйся, потерял - не тужи - Не смуціся, страціўшы, не цешся, знайшоўшы = Не радуйся, што забагацеў, не смуціся, што збяднеў = Згубіш - не шкадуй, знойдзеш - не радуйся = Згубіўшы, не тужы, знайшоўшы, нікому не кажы
229. Нашему слесарю двоюродный кузнец - Стрэчнай бабкі родны Хведар = Андрэй (Саўка) Кузысе родны Хведар = Анціп - нашаму брату Міколка = Нашаму парабку кумаў сват.
230. Нашла коса на камень - Абое лукі, абое тугі = Заехаў на пнюшок сівы жарабок = Трапіўся востры на шылаватага = Цюк на крук = Пад чорным лесам спаткаўся чорт з бесам = Чорт на нячысціка наскочыў = Трапіў чорт на паганага = Каса на камень наскочыла (трапіла)
|
|
|
|
ingvarr | (63291) Вне сайта Дата: 30.10.2011, 00:52:03 | Сообщение № 37
|
admin
| 231. Наш пострел везде поспел - Наш гарэза ўсюды пралезе = Абы скварка й чарка, дык будзе там і наш Марка = Дзе з малаком каша, там міласць ваша = Дзе гам, і я там = Тут наш Грышка першы з лыжкай
232. Не боги горшки обжигают - Не святыя гаршкі лепяць = Не Бог пашыў боты - шаўцовай работы
233. Не было печали, так черти накачали - Не мела баба клопату дык купіла парася = Купіў дуду на сваю бяду = Не было дуды - не было й бяды = Не меў Саўка клопату, дык жонку ўзяў
234. Не верь глазам своим - Не заўсёды вер воку = Не вер вачам: вазьмі цы памацай = Як не верыш вачам, то памацай сам = Пажар тушы знізу, на рэчы глядзі зблізу
235. Не вздыхай тяжело, не отдадим далеко - хоть за курицу, да на свою улицу - Не ўздыхай глыбока, не аддамо далёка - хоць за курапатку, ды ў сваю хатку = Хоць за варонку, ды на сваю старонку = Хоць за Лыску, абы блізка
|
|
|
|
ingvarr | (63291) Вне сайта Дата: 30.10.2011, 00:52:29 | Сообщение № 38
|
admin
| 236. Не в свои сани не садись - Не лезь на чужое седала = У чужыя сані не садзіся = Не ў сваё карыта не лезь = Не ў свае штаны не ўбірайся
237. Не все золото, что блестит - Не ўсё тое смачна, што ўзрачна = Не ўсё тое золата, што свеціць = Не ўсё мёд, што салодкае = Не кожная блішчастая стрэльба добра страляе
238. Не все коту масленица - Не заўсёды як на Дзяды = Мінуўся той час, што з мёдам (з салам) варыў квас = Мінуліся тыя рокі, калі паны браліся ў бокі = Не ўсё ж мігдаламі карміць
239. Не всяк тот кусает, кто усом потрясает - Не кожны куслівы, хто звяглівы = Не ўсе старыя шчупакі карасёў хапаюць
240. Не гони кнутом, а гони овсом - Кармі мукою, дык пойдзе рукою = Каня не дагледзіш - далёка не заедзеш = Давай каню не пугу, а сена з лугу = Каб конь добра вёз - давай яму авёс
|
|
|
|
ingvarr | (63291) Вне сайта Дата: 30.10.2011, 00:52:48 | Сообщение № 39
|
admin
| 241. Не до жиру, быть бы живу - Не да каляды, калі поўна хата бяды = Стала не да юру, абы вынесці скуру = Не да пацераў, калі хата гарыць = На пажары харом не размалёўваюць = Якія тут святкі, калі лупяць падаткі
242. Незваный гость хуже татарина - Прыйшоў нязваны і йдзі нягнаны = Няпрошанаму госцю лыжкі няма = Няпрошанага госця за парог выводзяць = З няпрошаным госцем не рукаюцца = Няпрошанаму госцю месца пад сталом
243. Не имей сто рублей, а имей сто друзей - Чалавек без сяброў, што печ без дроў = Няма грошай - не бяда, як сяброў грамада = Лепш сто сяброў, чым сто рублёў
244. Не место человека красит, а человек место - Не чын чалавека падвышае, а чалавек чын = Не адзежа здобіць (харашыць) чалавека, а чалавек адзежу = Не чын паважаюць, а чалавека па яго праўдзе
245. Не мил свет, когда милого нет - Без сонейка свету не быць, без мілага нельга жыць = Цяжка ўздыханне - далёка каханне
|
|
|
|
ingvarr | (63291) Вне сайта Дата: 30.10.2011, 00:53:18 | Сообщение № 40
|
admin
| 246. Не мытьем, так катаньем - Не кіем, дык палкаю - адной паганялкаю = Не кіем, то паленам - усё ж тым самым дрэвам = Калі не дубчыкам, то бізунчыкам = Ці гэблем, ці скобляю - усё адно = Не стрый, дык дзядзька = Той самы чорт - хоць сабака, хоць хорт.
247. Не откладывай на завтра то, что можно сделать сегодня - Адклад не йдзе ў лад = З адкладу няма ладу = Лепей цяпер, чым у чацвер = Сон на заўтра адкладзі, а справу сёння давядзі.
248. Не ошибается тот, кто ничего не делает - Той не памыляецца, хто ад працы хіляецца = Хто не йдзе (хто сядзіць), той не спатыкаецца = Хто бяжыць, той і спатыкаецца
249. Не плюй в колодец - пригодится воды напиться - Не плюй у крыніцу: прыйдзеш па вадзіцу = Не плюй у вадзіцу, давядзецца ж напіцца = Не плюй у карытца - мо, здарыцца (трапіцца) напіцца = Прыйдзе каза да ваза (коза да воза)
250. Не по голове шапка - Не па Юрку (Саўку, Хомку) шапка = Не па рэпачцы націнка, не на дзевачцы дзяцінка = Не па носе кветачка, не па хлопцу дзевачка.
|
|
|
|