Pусско-белорусский словарь пословиц
|
|
ingvarr | (63291) Вне сайта Дата: 29.10.2011, 23:06:39 | Сообщение № 1
|
admin
| 1. Атаманом артель красна - Хвала ваяводзе, што войска ў згодзе = У хвацкага атамана і я не паганы = У добрага атамана ўсе хлопцы смелыя (дужыя) = За ваяводам гожым усё зможам = За добраю радай красуе грамада = Без правадыра войска гіне.
2. Баба с возу - кобыле легче - Баба з калёс, а каня як чорт панёс = Баба з калёс - каню свята (калёсам лягчэй).
3. Бабушка надвое сказала - Бабка надвое варажыла = «Можа» надвое варожа = Надвое бабка варажыла, а ў вадно месца палажыла = Надвое бабка варажыла: ці памрэ, ці будзе жыва.
|
|
|
|
ingvarr | (63291) Вне сайта Дата: 29.10.2011, 23:08:05 | Сообщение № 2
|
admin
| 4. Барин - лыч замаран - Паніч - свіны лыч = Пан - саломаю напхан = Вялікі пан: падраны (дзіравы) жупан = Гэтакія паны - па тры (пары) ў штаны = Такі пан, што ў саломе спіць, а зубамі блохі б'е
5. Беда всему научит - Бяда вымучыць і вывучыць = Бяда хоць мучыць, ды жыць вучыць = Бяда ды мука - тая ж навука = Галеча ды голад пагоняць на холад.
6. Бедность - не порок - Сярмяга - не знявага, а жупан - не вялікі пан = Бяднейшы - не канечне дурнейшы = Латаная світка не загана = Беднасць не адбярэ ні чэсці, ні розуму
7. Без труда не вытащишь и рыбку из пруда - Каб рыбу есці, трэба ў ваду лезці = Трэба нахіліцца, каб з ручая напіцца = Каб вады напіцца, трэба ёй пакланіцца = Вады не засілиш не паварушыўшыся, рыбы не зловіш не памачыўшыся = Па дарозе ідучы, грыбоў не набярэш.
|
|
|
|
ingvarr | (63291) Вне сайта Дата: 29.10.2011, 23:08:44 | Сообщение № 3
|
admin
| 8. Без хозяина дом сирота - Двор без гаспадара плача = Без гаспадара і грошы - чарапкі = Няма Саўкі - няма ўпраўкі = Як гаспадар ёсць у хаце, дык усё будзе добра дбаці
9. Береги платье снову, а честь смолоду - Шануйся замалада - не напаткае бяда = Шануй рапуху ў садзе, а сябе ў грамадзе = Шануй сябе, то й людзі шанаваць будуць
10. Береженого и бог бережет - Сцеражонага (сцеражкога, асцярожнага) Бог сцеражэ = Хто сам сябе сцеражэ, таго й Бог беражэ
|
|
|
|
ingvarr | (63291) Вне сайта Дата: 29.10.2011, 23:09:46 | Сообщение № 4
|
admin
| 11. Берут завидки на чужие пожитки - Чужая доля (яму) пад бокам коле = Ласы на чужыя каўбасы = На чужос дабро вочы гараць = На чужое дабро лапкі ліжа = Мае смак бы да коней ваўкалак = Кожны гад чужому грошу рад.
12. Бестолковая голова ногам покоя не дает - За дурной галавой нагам неспакой (бяда, гора) = За дурною галавою і нагам няма спакою = Скупы двойчы плоціць, а дурны двойчы ходзіць = Галава нагам зладзей
13. Богат Ермошка: завел кота да кошку - Багаты Хадот: сабака ды кот = У вераб'я багатая сям'я: у кожнага верабейкі па тры капейкі
|
|
|
|
ingvarr | (63291) Вне сайта Дата: 29.10.2011, 23:10:27 | Сообщение № 5
|
admin
| 14. Богатому черти деньги куют - Багатаму чорт дзеці калыша (а беднаму з калыскі выкідае) = Багатаму і чорт у кашу маслам кідае = У каго дабро вядзецца, у таго й певень нясецца = Як вадзецца, то і на трэску прадзецца = У багатай хаце і куры часцей нясуцца = Багатаму скрыпка сама грае, а мая і смыкам не хоча.
15. Богач удивляется, чем голь пробавляется - Багатыр дзівіцца, чым худак жывіцца = Багаты дзівіцца, чым бедны жывіцца, а бедны смяецца, дзе ў багатага дзяецца = Багаты не ведае, чым бедны абедае
|
|
|
|
ingvarr | (63291) Вне сайта Дата: 29.10.2011, 23:10:55 | Сообщение № 6
|
admin
| 16. Бог видит, кто кого обидит - Бог не цяля, бачыць (пазнае) круцяля = Бог не Мікітка, павыламіць лыткі = Бог бачыць з неба, што каму трэба = Бог ведае, хто што робіць і хто як абедае = Бог не гуляе, шмат палатна мае ды багатым торбы нагатаўляе
17. Бог дает - и дурак берет - Даў Бог дурню хлеба, ды той не ўмеў спажыць як трэба = Што Бог ні даў, усё ў торбу = І Халімон танцуе, калі яму шанцуе = Калі папу ўдаецца, то і пападдзя смяецца
|
|
|
|
ingvarr | (63291) Вне сайта Дата: 29.10.2011, 23:11:42 | Сообщение № 7
|
admin
| 18. Бог не выдаст, свннья не съест - Бог не папусціць, свіння не ўкусіць = Калі Бог не дасць смерці, дык не возьмуць і чэрці = Як Бог дапусціць, то й святыя не абароняць
19. Бодливой корове бог рог не дает - Ведаў Бог, што не даў свінні рог = Не дай Бог свінні рог = Бачыў Бог, што не даў свінні рог, бо ўвесь свет спарола б.
|
|
|
|
ingvarr | (63291) Вне сайта Дата: 29.10.2011, 23:12:17 | Сообщение № 8
|
admin
| 20. Будет и на нашей улице праздник - Прыйдзе, тата, і наша свята = Будзе і на вашай вуліцы кірмаш = Будзе і на маім рынку торг (кірмаш).
21. Будет и наше время - Загляне сонца і ў наша ваконца = Калісь засвеціць сонца і ў наша ваконца = І наша сонца ўвойдзе ў ваконца = Прыйдзе тая нядзеля, што будзе й маё вяселле = Калісьці й наш Бог праспіцца.
|
|
|
|
ingvarr | (63291) Вне сайта Дата: 29.10.2011, 23:13:17 | Сообщение № 9
|
admin
| 22. Будешь сладок - живьем проглотят, будешь горек - проклянут - Не будзь горкі - праклянуць, не будзь салодкі - пракаўтнуць = Будзешь горкі - праплююць, а салодкі - праглынуць = Не будзь салодкі, бо пераліжуць; не будзь горкі, бо пераплююць
23. Была бы шея, а ярмо найдется - Быў бы араты, будзе й прыганяты = Былі б дурні, а паны знойдуцца = Абы спіна - пуга знойдзецца = Быў бы азадак, а лазы хопіць = Быў бы лоб, а горб будзе
|
|
|
|
ingvarr | (63291) Вне сайта Дата: 29.10.2011, 23:17:06 | Сообщение № 10
|
admin
| 24. Был бы хлеб, а зубы сыщутся - Быў бы хлеб, а мышы збягуцца = Абы хлеб быў, а нахлебнікі будуць = Абы было ў торбе, то з'ем і на горбе = На воўну авец знойдзецца й кравец = Абы падла - вароны назлятаюцца = Быў бы куст, а варона знойдзецца = Абы тавар - купец будзе
25. Был конь, да изъездился - Быў конь, ды з'езджаны, быў хлеб, да з'едзены = Быў ляснічым, а цяпер нічым = Быў піўнічым, а застаўся нічым = Быў калісьці Яўхім, ды цяпер чорт яго ўхапіў
|
|
|
|
ingvarr | (63291) Вне сайта Дата: 29.10.2011, 23:17:34 | Сообщение № 11
|
admin
| 26. Было дело, да не было деда - Быў квас, ды не было вас = Быў квас, ды не было вас; а як сталі квасіны, тады і вас чэрці ўзнасілі
27. В гости со своим самоваром не ходят - У студню вады не ліюць, а ў лес дроў не вязуць = У крыніцу не носяць вадзіцу
|
|
|
|
ingvarr | (63291) Вне сайта Дата: 29.10.2011, 23:18:08 | Сообщение № 12
|
admin
| 28. Век долог - всем полон - Век звекаваць - усяго спазнаць = На год сем прыгод, а на вяку - без ліку = Трапіцца на вяку варыць капусту і ў гляку = Здараецца на вяку і па спіне і па баку = На вяку, як на палосцы-шнурку, усяго трапляецца - і кукалю, і пшаніцы = На вяку ўсяго трапіцца = Жывучы, усяго давядзецца.
29. Век живи, век учись - Што жывем, то вучымся = Будзем вучыцца, пакуль смерць лучыцца (налучыцца) = Колькі робіш, столькі вучыся
30. Велика Федора, да дура - Вырас пад неба, а дурань як трэба = Байбусам вырас, ды розуму не вынес = Да званіцы падняўся, а без розуму застаўся = Рост чалавечы, а розум авечы.
|
|
|
|
ingvarr | (63291) Вне сайта Дата: 29.10.2011, 23:19:05 | Сообщение № 13
|
admin
| 31. Весна красна цветами, а осень - плодами - Багата вясна кветкамі, а восень палеткамі = Вясна кветкамі багата, а восень з пірагамі ў хату
32. Взялся за гуж - не говори, что не дюж - Узяўшыся за гуж, не кажы, што нядуж = Калі ўлез у дугу, не кажы «не магу» = Калі даўся запрэгчы, то дайся й паганяць.
33. Видит око, да зуб неймет - Бачыць вока, ды ляжыць (вісіць) высока = Хочацца, ды не даскочыцца = Вочкі глядзяць, ды трасцы з'ядзяць = Бачыць карова, што на павеці салома = Смачны жабе арэх, ды зубоў Бог не доў (не даў).
|
|
|
|
ingvarr | (63291) Вне сайта Дата: 29.10.2011, 23:19:49 | Сообщение № 14
|
admin
| 34. Видна птица по полету - Відаць сокал па палёту, а сава па паглёду = Відаць (знаць) пана па халявах = Па пер'і птушку пазнаюць = Знаць жабу па пліганні (а сокала па палёце)
35. Визга много, а шерсти нет - Не столькі той брагі, колькі звягі = Шмат дзіва, але мала мліва = Не столькі піва, колькі дзіва = На грош піва, на ўсё сяло дзіва = Не столькі таго мёду, колькі смуроду
36. В каждой шутке есть доля правды - Няма байкі без праўды = Жарты нічога не варты, але часам праўдзяцца = Часам жарты выходзяць на праўду
|
|
|
|
ingvarr | (63291) Вне сайта Дата: 29.10.2011, 23:21:00 | Сообщение № 15
|
admin
| 37. В ногах правды нет - Сядзь, няхай полы не вісяць = Ногі для дарогі = Сядзьма на калодзе, пагаворым аб прыгодзе.
38. В огороде бузина, а в Киеве дядька - Гэты пра воз, а той пра коз = Хто пра хату, а хто пра лапату = Я яму пра абразы, а ён мне пра гарбузы.
39. В одно ухо вошло, а в другое вышло - Адным вухам слухае, а другім выпускае = У адно вуха ўпусціў, а ў другое выпусціў
|
|
|
|
ingvarr | (63291) Вне сайта Дата: 29.10.2011, 23:22:43 | Сообщение № 16
|
admin
| 40. Волка бояться - в лес не ходить - Баючыся ваўкоў, застанешся без грыбоў = Баяўшыся трэску, і ў лес не трэба хадзіць = Хто ваўкоў баіцца, па ягады не ходзіць = Баючыся воўка, у лес не ісці
41. Волка ноги кормят - Ваўка ногі жывяць (гадуюць) = Пасланцамі воўк не сыты = Старца кій корміць
|
|
|
|
ingvarr | (63291) Вне сайта Дата: 29.10.2011, 23:23:31 | Сообщение № 17
|
admin
| 42. Вольному воля, спасенному рай - Вольнаму воля, шалёнаму поле = Шырокае поле: ідзі, куды воля
43. Вор ворует не для прибыли, а для своей погибели - Калі хочаш прапасці, пачні (ідзі) красці = Хто хоча прапасці, няхай вучыцца красці = Як украў, то і прапаў = Крадзеным падавішся.
44. Воровское стяжанье впрок не пойдет - Чужое не тучыць, бо сумленне мучыць = Чужое дабро вылазіць праз рабро = Крадзеным сыты не будзеш = Крадзенае не ідзе ў карысць = Ад зладзейства не разжывешся.
|
|
|
|
ingvarr | (63291) Вне сайта Дата: 29.10.2011, 23:25:48 | Сообщение № 18
|
admin
| 45. Ворон ворону глаз не клюет - Драч драчу не дзярэ аччу = Крумкач крумкачу вока не выдзеўбе = Гад гада не джаліць = Вужака вужаку не джаліць = Крук крука за чуб не бярэ = Воўк ваўка нідзе яшчэ не з'еў
46. Все кузни исходил, да не кован воротился - Вакол крам ды зноў к нам = Пахадзіў ля лому і назад дадому = Ад кута ў кут і зноў тут
|
|
|
|
ingvarr | (63291) Вне сайта Дата: 29.10.2011, 23:26:20 | Сообщение № 19
|
admin
| 47. Все люди, как люди, один черт в колпаке - Усе бабры дабры, адно выдра - ліха яе бяры = Усе бабры дабры, адна выдра ліхая
48. Всем сестрам по серьгам - Кожнай сястрыцы па завушніцы = Кожнаму сыну хатуль за спіну = Кожнаму брату па дукату = Кожнай сяброўцы па залатоўцы = Кожнаму старцу па стаўцу = Усякаму сваяку хоць бы па медзяку
|
|
|
|
ingvarr | (63291) Вне сайта Дата: 29.10.2011, 23:26:45 | Сообщение № 20
|
admin
| 49. Всему свое время - На ўсё свой час = Без часу не будзе квасу = Без пары няма і травы = Усё свой час мае = Дзярылыка, як (пакуль) дзярэцца: бо прысохне - не ўдзярэш = Сей у пару - збярэш хлеба гару.
50. В семье не без урода - Няма роду без выроду = У балоце не без чорта, а ў роду не без выроду = У кожнай чарадзе авечку з матыліцамі знойдзсш = І на здаровай яблыні гнілы яблык знойдзецца = І ў добрай сям'і вырадак бывае = Няма лесу без воўка, а сяла без злодзея
|
|
|
|