[ Обновленные темы · Новые сообщения · Участники · Правила форума · Поиск · RSS ]

  • Страница 1 из 1
  • 1
Форум » Досуг » Это интересно » Поздравления » Віншаванне з 8 сакавіка
Віншаванне з 8 сакавіка
Admin
(18541) Вне сайта
Дата: 08.03.2011, 03:56:15 | Сообщение № 1
Генералиссимус
Награды: 22
Самыя цёплыя віншаванні прыміце з

нагоды вясновага свята 8 Сакавіка.

Моцнага ўсім здароўя, душэўнага

спакою, поспехаў ва ўсіх

справах,сямейнага дабрабыту,

пяшчоты, кахання, цудоўнага настрою.

Пра што марыцца, хай і

збудзецца,

Усё кепскае — хай забудзецца,

Ну, а добрае — хай вядзецца

І ўдала ў жыцці ўсё складзецца

Ответить



Admin
(18541) Вне сайта
Дата: 08.03.2011, 04:01:07 | Сообщение № 2
Генералиссимус
Награды: 22
Дарагія жанчыны!

Прыміце нашы шчырыя віншаванні са святам 8 Сакавіка, самым яскравым днём, які абвяшчае пачатак вясны.

Зычым Вам шчасця, здароўя, хараства і гармоніі. Няхай у Вашай душы заўжды будзе вясна, а любоў, дабрабыт і поспех стануць Вашымі пастаяннымі спадарожнікамі!

Няхай у гэты святочны дзень Ваш дом будзе напоўнены сонцам і кветкамі, сваякі акружаць Вас клопатам і цяплом, сябры падораць увагу і станоўчыя эмоцыі, а мабільны тэлефон не сціхае ад віншавальных званкоў і святочных SMS!

Заставайцеся такімі ж прыгожымі, радуйцеся жыццю і дарыце радасць людзям, якія Вас акружаюць!

Ответить
Admin
(18541) Вне сайта
Дата: 08.03.2011, 21:02:29 | Сообщение № 3
Генералиссимус
Награды: 22
Дарагія жанчыны!

Разам з першым вясновым цяплом надышло да нас свята абуджэння прыроды, прыгажосці й кахання. Сёння той дзень, калі мы звяртаем асаблівую ўвагу на людзей, што дараць нам жыццё, любоў, каханне й нежны клопат – на нашых любімых і дарагіх жанчынаў.

Цяжка ўявіць сабе свет без іх – тых, хто стагоддзямі выносіў на сваіх плячах цяжар дамашняга быту, маўкліва хаваў у сваім сэрцы скаргі і праблемы сваіх блізкіх, заўсёды быў гатовы падставіць свае рукі, каб падтрымаць дарагіх людзей, не даць ім упасці, прыняць удар па ім на сябе.

Надышоў час усім людзям прызнаць вялікую, неацэнную заслугу жанчынаў перад чалавецтвам. Дарагія, любімыя нашы! Вы заслугоўваеце таго, каб займаць дастойнае месца ў грамадстве, каб мець належны ўплыў на яго і атрымліваць заслужаную пашану. .

Няхай гэты дзень стане для вас чарговым прыемным нагадваннем пра тое, што пра вас памятаюць і вас любяць. Мы жадаем вам цеплыні і клопату пра вас з боку вашых блізкіх, спаўнення вашых самых добрых і светлых мараў, шляхетнага атачэння, моцнага здароўя, пачуцця шчасця і заўсёднай удачы! Ззяйце і далей яскравымі зорачкамі для нашага свету!

З Міжнарожным жаночым днём вас, са святам 8 сакавіка!

Ответить
ingvarr
(65535) Вне сайта
Дата: 05.03.2017, 23:19:18 | Сообщение № 4
admin
Репутация: 732
Награды: 116
З вясны пачаткам нездарма прыходзіць,
Як свята светлае, Жаночы дзень,
Бо, як вясна дае жыццё прыродзе,
Так і жанчына нам жыццё дае.

І сягоння нашым цудоўным
Красуням і берагіням
Зычу долі радасцю поўнай,
Са снегам ліхое ўсё – згіне!
Сонца пяшчотна няхай вас цалуе,
Ветрык вясновы лашчыць.
З новай вясною я вас віншую!
Ззяюць хай вочы шчасцем!
Шчасце ў сэрцы, ў сям’і, наогул –
У вашай жаночай долі
Будзе няхай. Карацей – зямнога
Шчасця! Што трэба болей?

Валянціна Гіруць-Русакевіч
Ответить
ingvarr
(65535) Вне сайта
Дата: 05.03.2017, 23:19:55 | Сообщение № 5
admin
Репутация: 732
Награды: 116
У гэты дзень вясною ранняю
Усім жанчынам нашай "Працы"
Сардэчныя шлём віншаванні мы,
Жадаем з бедамі не знацца.
Каб дні былі заўсёды яснымі,
Вясёлымі, як гэта свята,
Хай доля ваша будзе шчаснаю,
Дабром і радасцю багатай.
Ответить



ingvarr
(65535) Вне сайта
Дата: 05.03.2017, 23:20:11 | Сообщение № 6
admin
Репутация: 732
Награды: 116
Вам, калектыву нашага жанчыны,
У сакавіка цудоўны восьмы дзень
Жадаем: кожную жыццёвая сцяжына
Да шчасця хай нястрымана вядзе.
3 удзячнасцю заўсёды хай гавораць
Аб вас, жанчынах, працаўніцах, людзі,
І кожны дзень няхай усмешкі дорыць,
I ўсё жыццё вясною светлай будзе!
Ответить
ingvarr
(65535) Вне сайта
Дата: 05.03.2017, 23:20:36 | Сообщение № 7
admin
Репутация: 732
Награды: 116
З днём 8 сакавіка

Непараўнальныя вясны сястрыцы!
О, Лады, Берагіні, Каралеўны!
Хай радасць светлая ў вачах іскрыцца,
А ў сэрцы лашчыцца вясны напеўнасць.

Няхай жыцця будзённую клапотнасць
Лагодзіць, грэючы, агонь кахання.
Віншую вас, каханых, мілых, родных
З вясны пачаткам – года ясным раннем.

Адметным гэтым днём сакавіковым
Складаюць усе рыцары-мужчыны
Свае пачуцці, вершы, кветкі, словы
Да ног Яе Вялікасці Жанчыны.

Няхай жа будзе гэткіх дзён паболей
У жаночым (ён такі няпросты!) лёсе.
Патканай шчасцем, мілыя, вам долі,
І што ў задумах-марах – каб збылося.

Каб цешылі матуль заўсёды дзеці
І любыя адорвалі каханнем.
Усё лепшае, што толькі ёсць на свеце,
Жадаю вам з вясновым віншаваннем!

Валянціна Гіруць-Русакевіч
Ответить
ingvarr
(65535) Вне сайта
Дата: 05.03.2017, 23:20:47 | Сообщение № 8
admin
Репутация: 732
Награды: 116
У Дзень жаночы такі прыгожы
Дасылаем мы віншаванне
Вам, шаноўныя, вам, харошыя,
Хай збываюцца пажаданні:
Каб было ў вашых сэрцах светла,
Не пакіне няхай здароўе,
Усё жыццё будзе поўным букетам
3 кветак шчасця, дабра і любові!
Ответить
ingvarr
(65535) Вне сайта
Дата: 05.03.2017, 23:21:04 | Сообщение № 9
admin
Репутация: 732
Награды: 116
Дарагія нашы калгасніцы,
Дарагія вёскі жанчыны!
Вас віншуюць сягоння з радасцю
Усе наўкол і, вядома, мужчыны.
Мы жадаем усім руплівіцам,
Каб задуманае збылося,
Няхай ладзіцца і шчаслівіцца
У вашай долі, у вашым лесе!
Ответить
ingvarr
(65535) Вне сайта
Дата: 05.03.2017, 23:21:22 | Сообщение № 10
admin
Репутация: 732
Награды: 116
Віншуем вас, шаноўныя жанчыны,
I шлём свае ад сэрца пажаданні:
Няхай заўсёды будзе неба мірным
3 вясновым ясным сонейкам над вамі.
I ў рабоце, і ў жыцці ніколі
Не будзе хай над вамі чорных хмар,
Шчаслівай, светлай, непаўторнай долі,
Здзяйснення вам усіх задум і мар!
Ответить
ingvarr
(65535) Вне сайта
Дата: 05.03.2017, 23:23:10 | Сообщение № 11
admin
Репутация: 732
Награды: 116
У дзень святочны, у дзень вясновы
Пра вас казаць нам трэба словы.
Цяпло, пяшчоту вашу помнім,
Забыць не зможам дабрыні,
Віншуем горача, сардэчна,
Няхай не стараць вас гады!
Ответить
ingvarr
(65535) Вне сайта
Дата: 05.03.2017, 23:23:25 | Сообщение № 12
admin
Репутация: 732
Награды: 116
І столькі дзіваў,
І столькі ласкі,
І столькі ўцехі
Жанчыны дораць нам спрадвек,
За гэта дзякуй вам вялікі,
Без вас асірацеў бы свет!
Ответить
ingvarr
(65535) Вне сайта
Дата: 05.03.2017, 23:23:36 | Сообщение № 13
admin
Репутация: 732
Награды: 116
Матулі дарагія, мілыя сястрычкі
І жонкі нашы любыя!
Якія словы падабраць, каб выказаць
Каханне шчырае да вас,
Якія кветкі падарыць, якія рэчы,
Каб радасную выклікаць усмешку.
Слаўныя, цудоўныя і непаўторныя!
Мы віншуем вас са святам
І жадаем ад усёй душы,
Каб вы, як ружы майскія, цвілі заўжды.
Ответить
ingvarr
(65535) Вне сайта
Дата: 05.03.2017, 23:23:58 | Сообщение № 14
admin
Репутация: 732
Награды: 116
Сэрцы адданыя, рукі нястомныя,
Лепшых на свеце усім не знайсці.
Нашы найлепшыя, нашы цудоўныя,
Вы – спадарожніцы нашы ў жыцці.
Ответить
ingvarr
(65535) Вне сайта
Дата: 05.03.2017, 23:24:07 | Сообщение № 15
admin
Репутация: 732
Награды: 116
Самыя прыгожыя і слаўныя,
Добрыя і шчодрыя ў жыцці,
Кветкамі дарогаю усланаю
Вам заўсёды радасна ісці.
Ответить
ingvarr
(65535) Вне сайта
Дата: 05.03.2017, 23:24:17 | Сообщение № 16
admin
Репутация: 732
Награды: 116
У жанчыны позірк
Светлы, прамяністы,
У каханай голас
Самы звонкі, чысты.
У жанчыны рукі
У мароз сагрэюць,
Як яна працуе,
Так ніхто не ўмее.
Ответить
ingvarr
(65535) Вне сайта
Дата: 05.03.2017, 23:24:27 | Сообщение № 17
admin
Репутация: 732
Награды: 116
Прыгожыя, такія ветлыя,
А вочы, нібы неба сінь.
І там, дзе вы, там неба светлае
І весялей жывецца ўсім.
Ответить
ingvarr
(65535) Вне сайта
Дата: 05.03.2017, 23:24:38 | Сообщение № 18
admin
Репутация: 732
Награды: 116
Радасці, здароўя, міру,
Доўгіх сонечных гадоў.
Дзякуй ўсім вам за руплівасць
І вялікую любоў.
Ответить
Форум » Досуг » Это интересно » Поздравления » Віншаванне з 8 сакавіка
  • Страница 1 из 1
  • 1
Поиск:

Рейтинг@Mail.ru HotLog