Галоўны → Дыктанты → Беларуская мова
Беларусы з даўніх часоў пакланяліся камяням. Кланяліся, калі да сёмага поту стараліся выбраць іх з кожнага сялянскага поля, а тыя, як жывародныя, усё вылузваліся і вылузваліся з зямлі. Кланяліся, будуючы з іх крэпасці і замкі, палацы і цэрквы, стайні і свірны, брукуючы грукатлівыя гасцінцы.
3 далёкіх дахрысціянскіх часоў беларусы верылі ў цудадзейную сілу камянёў. Нашы даўнія продкі лічылі, што сімвалам бога Перуна, напрыклад, з'яўляецца каменная сякера. Ёю сівабароды грамавержац рассякае чорныя хмары і поіць зямлю дабрадзейным дожджыкам. Лічылася, што яна абараняе ад злых духаў, спрыяе ўрадлівасці і пладавітасці, ратуе ад хвароб.
3 асаблівай цнатлівасцю адносіліся беларусы да камянёўпрошчаў, следавікоў з адбіткамі слядоў Хрыста, Багародзіцы, святых угоднікаў. У дні свят да іх ладзілі хрэсныя ходы, богаслужэнні, ім прыносілі ахвяры, каля іх будавалі капліцы, цэрквы.
Музей валуноў знаходзіцца пад адкрытым небам ледзь не на галоўным праспекце сталіцы. Гэта ці не адзіны такі ў свеце музей. (145 слоў)
Паводле А. Бутэвіча.
Музей валуноў