menu
  • Главная страница
  • HiTech
  • Статьи
  • Форум
Галоўны → Дыктанты → Беларуская мова

Бярэсце



Кажуць, гарады, крэпасці, замкі, як і людзі, нараджаюцца, атрымліваюць сваё імя, ствараюць свой лёс і паміраюць. Шмат старадаўнасцяў знікла пад попелам войнаў і на беларускай зямлі. Аднак час ад часу даецца шанц пабываць у гасцях у вечнасці.

Такую чароўную магчымасць даруе старажытнае Берасцейскае гарадзішча. Тут, на глыбіні сямі метраў, створаны археалагічны музей.

Давайце і мы праз стагоддзі спусцімся на ягоныя вулачкі, зазірнём у хаціны берасцян.

Чуеце, як па ходніках з тоўстых колатых дошак з асцярогай крадзецца сама гісторыя? Заплюшчыце вочы і ўявіце, як шчыравалі тут злотнікі і мечнікі, шкларобы і ганчары, кавалі і ігольнікі, шаўцы і краўцы, шапачнікі і ліцейшчыкі.

Падзівіцеся, як і дагэтуль годна выглядаюць жаночыя ўпрыгожанні: бранзалеты, пярсцёнкі, спражкі, абутак і нават знойдзеная ў раскопе вязаная рукавіца. А дубовае рала1, адзінае для таго часу ў Еўропе, здаецца, яшчэ захоўвае мазольнае цяпло берасцейскіх аратых. (136 слоў)

Паводле А. Бутэвіча.
Приветствую Вас, Гость!
Регистрация Вход
Вход на сайт

Старая форма входа
E-mail:[]
Пароль:
Забыл пароль | Регистрация
Поиск
Статистика
HotLog Рейтинг@Mail.ru
Онлайн всего: 34
Гостей: 31
Жителей: 3
про100, Admin, damian
ingvarr.net.ru © 2008 - 2021