menu
  • Главная страница
  • HiTech
  • Статьи
  • Форум
  • Вопросы
Галоўны → Дыктанты → Беларуская мова

У Купалаўскім парку



Утульным і цяністым улетку, заснежаным узімку выглядае парк імя Янкі Купалы. На месцы гэтага парку былі кварталы драўляных дамоў. Усё гэта згарэла ў першыя дні вайны. Згарэў дом, дзе жыў наш народны пясняр. Згарэлі амаль усе яго рукапісы. Засталася адна таполя, што вартавала ўваход у двор Купалавага дома. Пасля вайны яна павалілася ад ветру, а ад жывых каранёў вырасла новае дрэва. Каля яго збудавана двух павярховая камяніца. Гэта Літаратурны музей Янкі Купалы.

Крыху воддаль размешчаны фантан «Купалінка». Як жывыя, хоць і з бронзы, сядзяць на беразе азярца дзве дзяўчыны, плятуць вяночкі з кветак, апускаюць іх на ваду.

Аднак жа пройдземся яшчэ крыху, каб сустрэцца з самім Янкам Купалам. Вось невялікі курганок, а на ім, ахінуўшыся плашчом, стаіць пясняр. Унізе бруіць крынічка, выбіваючыся зпад вялізнай папарацькветкі. Купала ж з горда ўзнятай галавой як бы кідае свой пранікнёны позірк да сонца, да зор. (143 словы)

Паводле У. Юрэвіча.
Приветствую Вас, Гость!
Регистрация Вход

Вход на сайт

Старая форма входа
E-mail:[]
Пароль:
Забыл пароль | Регистрация
Поиск
Статистика
HotLog Рейтинг@Mail.ru
Онлайн всего: 196
Гостей: 196
Жителей: 0
ingvarr.net.ru © 2008 - 2021