menu
  • Главная страница
  • HiTech
  • Статьи
  • Форум
  • Вопросы
Галоўны → Дыктанты → Беларуская мова

Замкі Беларусі



Замкі Беларусі — сапраўды неацэнны культурны і гістарычны нацыянальны скарб. Шмат слаўных і трагічных старонак нашай гісторыі звязана з імі. Яшчэ і дагэтуль старадаўнія абарончыя комплексы здзіўляюць сваёй магутнасцю, паважнасцю, велічнасцю.

Кажуць, што Беларусь зверху нагадвае кляновы лісток. Калі б выпала шчаслівая магчымасць узняцца над гэтым лістком, шмат цікавага маглі б мы ўбачыць. Заўважылі б, што ён пранізаны, як пульсуючымі жылкамі, рэкамі, рачулкамі, ручаямі. А калі б нейкі чараўнік здолеў у адначассе аднавіць усе беларускія замкі, што некалі азіралі наваколле, нашаму здзіўленню не было б межаў. Як пагодлівым жніўнем бары густа засяляюцца лясны мі баравікамі, так і наша зямелька спрэс прарасла б цудоўнымі архітэктурнымі ансамблямі.

Па самай першаснай сваёй сутнасці замкі выступалі сапраўднымі ахоўнікамі беларускай зямлі. Кожны з іх перакрываў шлях ахвотнікам заваяваць нашы землі, зняволіць нашых людзей. Раней зямля не лічылася захопленай, пакуль не зломлена супраціўленне замка, пакуль там жывуць і абараняюцца гаспадары. (144 словы)

Паводле А. Бутэвіча.
Приветствую Вас, Гость!
Регистрация Вход

Вход на сайт

Старая форма входа
E-mail:[]
Пароль:
Забыл пароль | Регистрация
Поиск
Статистика
HotLog Рейтинг@Mail.ru
Онлайн всего: 189
Гостей: 188
Жителей: 1
Admin
ingvarr.net.ru © 2008 - 2021